6 траўня 2024, панядзелак, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы помнік Сталіну ў Грузіі аблілі фарбай

23
Новы помнік Сталіну ў Грузіі аблілі фарбай

Новы помнік Іосіфу Сталіну, усталяваны ў грузінскім горадзе Тэлаві (у 70 кіламетрах ад Тбілісі), быў абліты чырвонай фарбай.

Акрамя таго , невядомыя напісалі «Далоў сталінізм!» на сцяне побач з манументам.

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на панядзелак, 2 верасня, неўзабаве пасля таго, як адбылася цэрымонія адкрыцця помніка. Ці ўзяў хто-небудзь на сябе адказнасць за вандалізм, не паведамляецца, піша Lenta.ru.

Новы помнік Сталіну, як паведамлялася раней, быў адкрыты ў нядзелю, 1 верасня. Удзельнікі цэрымоніі ўсклалі да манумента кветкі, а таксама прачыталі вершы, прысвечаныя савецкаму правадыру.

Помнік быў усталяваны каля мемарыяла Другой сусветнай вайны. Ініцыятарамі ўсталёўкі былі грамадская арганізацыя «Сталінец» і Саюз ветэранаў. Між тым старшыня мясцовага муніцыпальнага сходу Дзмітрый Бачарыдзэ заявіў, што дазволу на ўсталёўку ўлады не давалі. У сувязі з гэтым, паводле яго слоў, манумент можа быць дэмантаваны.

Падобныя выпадкі вандалізму, нагадаем, адбыліся ў пачатку 2013 года ў сёлах Акура і Зэма Алвані, дзе былі адноўленыя помнікі Сталіну. Пасля ўсталёўкі скульптур нехта абліў іх ружовай фарбай. Пазней некаторыя карыстальнікі сацыяльных сетак сцвярджалі, што гэта зрабілі менавіта яны. У ліку іншых адказнасць за тое, што адбылося, узяла на сябе актывістка прапрэзідэнцкай партыі «Адзіны нацыянальны рух» Тэя Тутберыдзэ. Апошняя таксама прыгразіла, што ў выпадку, калі помнік Сталіну зноў з'явіцца ў Горы (на «малой радзіме» савецкага правадыра), то яна яго падарве.

Пасля «рэвалюцыі ружаў» у Грузіі былі дэмантаваныя помнікі Сталіну ў Горы і некаторых іншых населеных пунктах. У Тбілісі быў таксама адкрыты «музей савецкай акупацыі». Міхаіл Саакашвілі, які ўзначаліў рэспубліку, усклаў на Сталіна віну за «акупацыю» і абвінаваціў яго ў правядзенні «антыгрузінскай» палітыкі.

Сітуацыя стала змяняцца ў 2012 годзе, пасля перамогі на выбарах апазіцыйнай кааліцыі «Грузінская мара» і фармавання новага ўрада. Дэмантаваныя помнікі Сталіну сталі аднаўляць. Нядаўна стала вядома, што сярод іншых будзе адноўленая і статуя савецкага правадыра ў Горы.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках