7 траўня 2024, aўторак, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цуды беларускай вытворчасці: тухлае мяса становіцца «свежым»

74
Цуды беларускай вытворчасці: тухлае мяса становіцца «свежым»

Супрацоўніца мясакамбінату распавяла шакавальныя факты пра тое, як перапрацоўваюць сапсаваную прадукцыю ў Беларусі.

Пра гэта яна паведаміла ў сваім лісце сайту charter97.org.

«Хацела б расказаць вам пра «цудавытворчасць» на невялікім мясакамбінаце, які знаходзіцца ў вёсцы Вішнёўка і называецца «Слаўпрадсервіс». А адбываецца там наступнае: пратэрмінаваныя прадукты, у прыватнасці, мяса ці каўбаса другой або трэцяй свежасці трапляюць на прадпрыемства. Далей іх перапрацоўваюць, і пры дапамозе хіміі, узмацняльнікаў густу і дабавак каўбаска або мяса зноў трапляе на паліцу ў краме. Дакладна ведаю, што «Слаўпрадсервіс» актыўна супрацоўнічае з крамай «Соседи» у гандлёвым цэнтры «All», - адзначыла работніца.

Яна дадала, што маленькая курыца вагой адзін кілаграм шляхам спрынцавання трапляе да пакупнікоў ужо вагой два кіло.

«Тухлы супавы набор з пахам ацэтону замарожваецца і адпраўляецца ў Расею. Што дадаюць у каўбасу, можаце сабе ўявіць. Фарш па такой жа схеме. Яшчэ адзін факт: на камбінат з праверкамі перыядычна прыязджае санстанцыя, і яе прадстаўнікі вельмі задаволеныя з вялізнымі торбамі выходзяць адтуль. Работнікаў там мяняюць кожныя тры месяцы і забараняюць карыстацца тэлефонамі, каб тыя не змаглі зафіксаваць шакавальныя факты, і адправіць у адпаведныя інстанцыі», - сказала на заканчэнне супрацоўніца прадпрыемства.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках