7 траўня 2024, aўторак, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Егіпце пералётных птушак прынялі за французскага шпіёна

8
У Егіпце пералётных птушак прынялі за французскага шпіёна

Улады егіпецкай правінцыі Кена злавілі птушку, падазраваную ў шпіянажы на карысць Францыі.

Па звестках выдання Independent, адзін з мясцовых жыхароў западозрыў нядобрае, калі ўбачыў на птушцы электронную прыладу. Ён паведаміў пра гэта прадстаўнікам уладаў, якія арганізавалі злоў жывёлы.

Аднак пасля высветлілася, што гэта было ўсяго толькі прылада адсочвання, якую ўсталявалі французскія навукоўцы, якія займаліся вывучэннем перамяшчэння пералётных птушак, піша «Інтэрфакс».

У дадатак да гэтага, адзначае газета, егіпецкія чыноўнікі прынялі за лебедзя птушку, якая на самой справе апынулася буслом.

Гэта не адзіны выпадак праявы недаверлівасці ў Егіпце ў адносінах да жывёлаў. Так напрыклад, у 2010 годзе егіпецкія ўлады заявілі, што акулы, якія нападалі на турыстаў у Чырвоным моры, з'яўляліся «агентамі» Ізраіля.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках