7 траўня 2024, aўторак, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна забараніла ўвоз беларускай «мясамалочкі»

46
Украіна забараніла ўвоз беларускай «мясамалочкі»

Чарнігаўская і Жытомірская мытні забаранілі ўвоз на тэрыторыю Украіны тавараў, якія падлягаюць ветэрынарна-санітарнаму кантролю.

«У мэтах інфармавання грамадзян, якія перасякаюць беларуска-украінскую мяжу, Чарнігаўская і Жытомірская мытні Украіны апавясцілі мытныя органы Рэспублікі Беларусь аб уводзе забароны на ўвоз на тэрыторыю Украіны тавараў, якія падлягаюць ветэрынарна-санітарнаму кантролю і могуць пераносіць узбуджальнікаў афрыканскай чумы свіней», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.

Забаронены ўвоз жывых свіней і іншых жывёл, ядомых субпрадуктаў буйной рагатай жывёлы, свіней, авечак, коз, коней, аслоў, мулаў, сала, свінога тлушчу і тлушчу хатняй птушкі, мяса і ядомых мясных субпрадуктаў, малака і вяршкоў, маслянкі, ёгурта, кефіру, масла сметанковага, сыроў усіх відаў, яек птушак, мёду натуральнага.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках