7 траўня 2024, aўторак, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

70 грэкаў напалі на заўзятараў гандбольнага «Дынама-Менск» (Відэа)

13

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Прэшаў у Славакіі.

Там праходзілі матчы за выхад у групавы раунд Лігі чэмпіёнаў, у якіх прымалі ўдзел мясцовы «Татран», турэцкі «Бешыкташ», грэчаскі АЕК і менскае «Дынама», якое, у выніку паспяхова мінула кваліфікацыйны раунд. Напярэдадні апошняга матчу - са славакамі - на беларускі аўтобус напалі заўзятары з Грэцыі.

«Шумныя фанаты АЕКа, якія згубіліся ў дарозе і спазніліся ў Прэшаў на суткі, у парыве святкаванняў трэцяга месца сваёй каманды (сумніўнае дасягненне, вядома), вырашылі абстраляць аўтобус, які стаяў побач з арэнай і даставіў у Славакію дынамаўскіх фанаў. У бус паляцелі бутэлькі, камяні, завязалася сутычка, да арэны прыбылі дадатковыя сілы паліцыі... Увогуле, і бяспеку людзей і машын у Прэшаве арганізаваць апынуліся не ў сіле», піша сайт гандбольнага клуба.

Нагадаем, учора «Дынама» перайграла славацкі «Татран» з лікам 29:27 і кваліфікавалася ў групавы раунд Лігі чэмпіёнаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках