7 траўня 2024, aўторак, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падпольны ліцэй адзначыў Дзень ведаў каля суда

5

Выкладчыкі і навучэнцы Беларускага гуманітарнага ліцэя адзначылі пачатак новага навучальнага года імправізаванай лінейкай.

Яна прайшла пад сценамі суда Цэнтральнага раёна Менска, перадае «Радыё Свабода».

Менавіта там да 2003 года размяшчалася навучальная ўстанова, якая па загадзе Міністэрства адукацыі была ліквідаваная ў 2003 годзе.

Пасля гэтага навучальная ўстанова працягвае працаваць у неафіцыйным статусе Беларускага гуманітарнага ліцэя. Навучэнцы самастойна вывучаюць курс сярэдняй школы па месцы жыхарства і здаюць экзамены экстэрнам.

Закрыццё ліцэя звязваюць з тым, што ў ім была незалежная, неідэалагізаваная сістэма адукацыі, а выкладчыкі ліцэя былі крытычна настроеныя да ўладаў, ставячы сабе за мэту выхаваць сапраўдных патрыётаў Беларусі, якія ведаюць родную мову і гісторыю.

Нягледзячы на вымушаную апазіцыю да сістэмы адукацыі, у шэрагу краін Еўропы менавіта Беларускі гуманітарны ліцэй прадстаўлены як адзіная недзяржаўная ўстанова з навучаннем на роднай мове. Гэта адна з прычын, чаму выпускнікі ліцэя маюць магчымасць працягваць навучанне практычна па ўсім свеце.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках