6 траўня 2024, панядзелак, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Месцы, якія трэба наведаць да 2030 года

36

Турыстам варта паспяшацца наведаць знакамітыя месцы на планеце, якія вось-вось знікнуць назаўжды.

Bigpicture са спасылкай на турыстычны партал Budget Travel прыводзіць спіс з дзесяці цудаў свету, якія могуць знікнуць ўжо да 2030 году. Непазбежнасць гібелі прыцягне да цудаў дадатковы наплыў турыстаў, піша «Ежедневник». Яны захочуць паглядзець на славутасці Зямлі, якіх зусім хутка не стане, адзначаюць спецыялісты.

Бэлізскі Бар'ерны рыф

Бэлізскі Бар'ерны рыф ужо моцна пацярпеў у 1998 годзе, страціўшы ў многіх месцах да 50% каралаў. Яго каралы, як і раней, абескаляроўваюцца - як з-за глабальнага пацяплення, так і з-за дзейнасці чалавека.

Кангалезская ўпадзіна

Кангалезская ўпадзіна - другі па плошчы масіў джунгляў пасля басейна Амазонкі. Да 2040 году да двух трацін унікальнай флоры і фауны, па дадзеных ААН, будзе згублена ў выпадку непрыняцця эфектыўных мер па іх абароне.

Лясы падвяргаюцца бязлітаснай высечцы з мэтай уладкавання пашаў, шахтаў, а таксама падчас партызанскай вайны ў гэтым рэгіёне Афрыкі. Памяншэнне плошчы лясной паверхні прыводзіць да скарачэння аб'ёмаў убірання вуглякіслага газу, а значыць, і дажджоў, што спрыяе змене клімату.

Мёртвае мора

За апошнія чатыры дзесяцігоддзі яго плошча скарацілася на траціну, а змялела яно на 24 метры. Былыя пляжы цяпер на паўтара кіламетра далей ад берагавой лініі. Вада ў Мёртвае мора паступае толькі з ракі Іардан, але навакольныя краіны забіраюць з ракі ўсё больш вады. У выніку праз 50 гадоў Мёртвага мора зусім не стане. Тым больш , што вытворцы касметыкі і вуглякіслага калію пастаянна высільваюць мінеральныя запасы марскога дна.

Нацыянальны парк Эверглэйдс (Флорыда, ЗША)

Балоты, якія займаюць асноўную частку яго тэрыторыі, падвяргаюцца забруджванню з боку навакольных ферм, а таксама нашэсцю чужых жывых істот.

Не кажучы ўжо пра тое, што 60% мясцовай вады адпампоўваюць для пастаўкі ў бліжэйшыя гарады і на фермы.

У выніку плошча парку - адзінага месца, дзе жыве фларыдская пантэра - ужо скарацілася ўдвая з 1900 года. На працягу 40 гадоў фларыдская пантэра, як і яшчэ 20 відаў жывёл, можа цалкам знікнуць.

Мадагаскар

Калі не выратаваць лясы гэтай астраўной афрыканскай дзяржавы, праз 35 гадоў яны будуць цалкам высечаныя і выпаленыя, а іх жыхары вымруць. Запаведнікі займаюць толькі 5% тэрыторыі вострава, не дазваляючы жывёлам бяспечна перамяшчацца па ўсім Мадагаскары.

Некаторыя рэдкія віды жывёл вострава нават не былі вывучаныя і зарэгістраваныя, і, магчыма, вымруць да таго, як іх паспеюць даследаваць.

Мальдыўскія астравы

Калі глабальнае пацяпленне працягнецца, гэтыя астравы, якія ўзвышаюцца толькі на два з невялікім метра над узроўнем мора, будуць затопленыя. У 2008 годзе прэзідэнт дзяржавы ўжо абвясціў пра набыццё зямлі ў іншых краінах, у прыватнасці, у Індыі, для рассялення грамадзян, якія былі вымушаныя пакінуць родныя мясціны, затопленыя акіянам. У 2009 годзе, каб падкрэсліць надыходзячую небяспеку, ён правёў пасяджэнне ўрада пад вадой.

Паўночны і Паўднёвы палюсы

Глабальнае пацяпленне пагражае выміраннем 80% імператарскіх пінгвінаў Антарктыды. У Арктыцы жа знішчэнне пагражае белым мядзведзям, бо разам з раставаннем палярных льдоў гінуць цэлыя экасістэмы, уключаючы харчовыя ланцужкі. Новыя масівы лёду перастануць фармавацца ў Антарктыдзе на працягу 20-40 гадоў.

Папуляцыя тыграў

Больш паловы тыграў свету жыве ў Індыі. Усяго ў свеце ў дзікай прыродзе іх засталося 3200, тады як ў 1900 годзе ў адной Індыі іх было 100 тысяч. Цалкам тыгры могуць вымерці ўжо праз 12 гадоў. Для патрэбаў кітайскай традыцыйнай медыцыны забіваюць у сярэднім па адным тыгры ў суткі. Запаведнікі для тыграў існуюць, але яны не забяспечваюць надзейных шляхоў міграцыі самак, неабходных для паўнавартаснага ўзнаўлення папуляцыі.

Джунглі Тахуаману (Перу)

У перуанскай правінцыі Мадре дэ Дыос знаходзяцца ці ледзь не апошнія ў свеце запасы чырвонага дрэва. І расце яно менавіта ў джунглях Тахуаману. Але з-за незаконнай высечкі яны скарачаюцца. ЗША купляюць каля 80 % чырвонага дрэва. Бо з кожнага дрэва можна зрабіць мэблі на мільён даляраў. Лесарубы будуюць дарогі, што дазваляе пранікаць у джунглі фермерам і паляўнічым, а гэта, у сваю чаргу, турбуе карэнных жыхароў і знішчае экасістэму. Акрамя таго, здабыча золата, якая вядзецца ў суседніх раёнах, прыводзіць да забруджвання паветра і вады ртуццю.

Басейн ракі Янцзы

Многія назіральнікі, у тым ліку кітайскіх афіцыйных асоб, ужо прызналі, што большасць відаў флоры і фауны, якія насяляюць гэты прыродны рэгіён, знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Віной таму высечка лясоў, будаўніцтва плацін і ўтварэнне вадасховішчаў. Існуе таксама небяспека землятрусу. Турыстычныя патокі могуць аказваць дваякае ўздзеянне на куткі прыроды: з аднаго боку, яны, відавочна, пагаршаюць экалагічны стан унікальных месцаў Зямлі, толькі паскараючы іх пагібель. З другога ж боку, мясцовыя ўлады могуць выдаткаваць даходы ад турызму на меры па захаванню цудаў прыроды.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках