7 траўня 2024, aўторак, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Волчак: Керымаву небяспечна пакідаць Расею

19
Алег Волчак: Керымаву небяспечна пакідаць Расею

Сулейману Керымаву лепш не пакідаць тэрыторыю РФ, каб пазбегнуць арышту і экстрадыцыі ў Беларусь.

Пра гэта сайту charter97.org заявіў кіраўнік «Прававой дапамогі насельніцтву», былы следчы пракуратуры Алег Волчак, каментуючы абвяшчэнне ў вышук Сулеймана Керымава Следчым камітэтам Беларусі.

«З самага пачатку было відаць, што ўзбуджэнне дадзенай крымінальнай справы і абвяшчэнне ў вышук па лініі Інтэрпола чатырох топ-мэнэджэраў БКК і Керымава зробленыя не зусім правільна. Для ўзбуджэння крымінальнай справы патрэбны сведка, таксама павінны быць прадастаўленыя адпаведныя дакументы эканамічнага характару. І толькі пасля гэтага следчы і пракурор прымаюць рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы. У дадзеным выпадку трэба перагледзець велізарны аб'ём папер і правесці эканамічныя экспертызы, а гэта справа не аднаго дня. Нават па каментарах беларускай пракуратуры бачна, што для рэзкіх абвінавачванняў у бок «Уралкалію» аб нанясенні шкоды ў 100 мільёнаў даляраў справа яшчэ сырая», - адзначыў юрыст.

Па словах праваабаронцы, каб падрыхтаваць такое ўвядзенне ў крымінальную справу і абвінаваціць Керымава, патрэбна мінімум дзевяць месяцаў.

«Гэта я ведаю з асабістага досведу. На комплексныя экспертызы па суб'ектах гаспадарання запрашаюцца эканамісты і падаткавікі, якія робяць выснову, была нанесеная шкода Рэспубліцы Беларусь ці не», - падкрэсліў былы следчы пракуратуры.

«Эксперт дадаў, што крымінальна-працэсуальны кодэкс Беларусі дазваляе вылучаць завочнае абвінавачванне. Таксама беларускі бок можа адправіць гэтыя дакументы ў Інтэрпол, але гэта ўжо іншы бок медаля. Калі Керымава затрымаюць ў еўрапейскай краіне ці, скажам, у Казахстане, то мясцовы суд будзе вырашаць, наколькі законна вынесеная гэта пастанова. Былі выпадкі, калі людзей адпускалі з-пад варты з-за адсутнасці доказаў аб дачыненні асобы да дадзенага злачынства. Разам з тым, такі ж запыт беларускія ўлады могуць выслаць і ў расейскую пракуратуру, якая будзе абавязаная затрымаць і этапаваць расейскага алігарха ў Беларусь. У любым выпадку, Керымаву цяпер небяспечна пакідаць тэрыторыю Расеі. Наогул сітуацыя з арыштам гендырэктара «Уралкалію» сведчыць пра тое, што ўвесь расейскі бізнес у Беларусі знаходзіцца пад пагрозай», - падсумаваў Алег Волчак.

Нагадаем, сёння СК Беларусі абвясціў расейскага алігарха , акцыянера ААТ «Уралкалій» Сулеймана Керымава ў міжнародны вышук. Па гэтай крымінальнай справе 27 жніўня ў Менску быў арыштаваны гендырэктар «Уралкалію» Уладзіслаў Баўмгертнер, а чатыры топ-мэнэджэра Беларускай калійнай кампаніі былі абвешчаныя ў міжнародны вышук.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках