6 траўня 2024, панядзелак, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За куплямі - з пашпартам

160

Пры аплаце карткай у менскіх крамах будуць патрабаваць пашпарт.

Прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу, зараз патрабуюць не толькі пры куплі алкаголю і тытунёвых вырабаў, піша «Інтэрфакс».

У адной з крам Завадскога раёна быў вывешаны зварот да пакупнікоў з патрабаваннем аб прадастаўленні пашпарта пры безнаяўным разліку.

Шматлікіх пакупнікоў абурае такі зварот прадаўца. Бо далёка не ўсе носяць з сабой пашпарт. А хтосьці, да таго ж, спяшаецца...

У аб'яве адміністрацыя спасылаецца на раённы следчы камітэт. Пры звароце туды растлумачылі, што дадзеныя патрабаванні звязаныя з павелічэннем колькасці выпадкаў крадзяжоў банкаўскіх пластыкавых картак і з'яўляюцца па сутнасці «прафілактыкай» крадзяжоў. Так што, пацвярджаючы сваё права карыстацца карткай, можна дапамагчы следству змагацца з махлярствам.

Нацыянальны банк Беларусі даў тлумачэнні па пытаннях выкарыстання банкаўскіх плацежных картак: «Выкарыстоўваць картку мае права толькі тая асоба, чыё імя, прозвішча і (або) подпіс прастаўленыя на картцы. Трымальнік карткі абавязаны паставіць асабісты подпіс на адваротным баку карткі і захоўваць свой ПІН-код у таямніцы. Перадача карткі і ПІН-кода да яе трэцяй асобе, якая не з'яўляецца трымальнікам карткі, забароненая. Работнік арганізацыі гандлю або сэрвісу ў асобных выпадках можа прапанаваць трымальніку карткі прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу, альбо, у выпадку наяўнасці тэхнічнай магчымасці, увесці ПІН-код альбо разлічыцца наяўнымі грашовымі сродкамі».

Да такіх выпадкаў можна аднесці: адсутнасць на адным баку карткі імя і прозвішча трымальніка карткі, не супадзенне подпісу пакупніка на карт-чэку з подпісам на адваротным баку карткі, пакупнік спрабуе расплаціцца чужой карткай і інш. Але абавязковае патрабаванне аб прад'яўленні трымальнікам карткі дакумента, якi сведчыць асобу, нарматыўнымі прававымі актамі Нацыянальнага банка і правіламі плацежных сістэм не ўстаноўлена.

Напісаць каментар 160

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках