7 траўня 2024, aўторак, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальніку далі пяць сутак за бел-чырвона-белы сцяг

22
Прадпрымальніку далі пяць сутак за бел-чырвона-белы сцяг

Іллю Дабратвора асудзілі на пяць сутак адміністрацыйнага арышту.

Прысуд вынес суддзя Сяргей Бандарэнка. Як стала вядома сайту charter97.org, Іллю Дабратвора абвінавацілі ў парушэнні артыкула 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэння. Сведка абвінавачання - супрацоўнік міліцыі Раўшан Аліеў, які затрымліваў актывіста, - сказаў, што той лаяўся матам.

Працэс над Іллёй Дабратворам, якога затрымалі ў пятніцу на станцыі метро «Уручча» за тое, што ён ехаў з разгорнутым бел-чырвона-белым сцягам, праходзіў у судзе Першамайскага раёна.

Два тыдні таму актывіст заяўляў пра ціск на яго з боку кіраўніцтва фірмы Kapsch, дзе ён працаваў. Раней яго пазбавілі статусу ІП.

Ілля Дабратвор з'яўляецца актывістам Руху салідарнасці «Разам» (Чэхія). Ён быў кандыдатам у дэпутаты па Менскай сельскай акрузе №76 у 2012 годзе і публічна раскрыў факты фальсіфікацый і падтасоўкі галасоў. За ўдзел у акцыях апазіцыі яго падвяргалі штрафам і арыштам.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках