6 траўня 2024, панядзелак, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінец збег ад жонкі-расейкі на трактары

19
Украінец збег ад жонкі-расейкі на трактары

Грамадзянін Украіны, пасварыўшыся са сваёй жонкай-расейкай, паспрабаваў з'ехаць на радзіму на трактары.

Харкаўскія памежнікі затрымалі нецвярозага 48-гадовага мужчыну пры спробе перасекчы расейска-ўкраінскую мяжу, піша Lenta.ru.

Прэс-сакратар Харкаўскага памежнага аддзела Аляксандр Масквін паведаміў, што гэты выпадак адбыўся на адцінку «зялёнай» мяжы (частка мяжы дзяржавы паміж пунктамі, дзе праводзіцца мытная праверка тых, што ўязджаюць у краіну) Харкаўскай вобласці. Затрыманы грамадзянін Украіны да гэтага часова жыў у доме сваёй партнёркі, грамадзянкі Расеі, у адным з прымежных сёлаў Белгарадскай вобласці.

«Пасварыўшыся з каханай, мужчына наважыў вярнуцца да сябе дадому ва Украіну. Сербануўшы як мае быць гарэлкі, ён не прыдумаў нічога больш разумнага, як «асядлаць» сталёвага каня свайго цесця», - пракамэнтаваў Аляксандр Масквін.

Скрадзены ў цесця трактар сканфіскавалі, а мужчыну затрымалі да прысуду. Аб рэакцыі ягоных сваякоў, у тым ліку партнёркі, на здарэнне няма ніякай інфармацыі.

Некалькі дзён таму, 28 жніўня, памежнікі Луганскай вобласці затрымалі трох расейцаў, якія незаконна перасеклі мяжу Украіны на трактары. Мужчыны не мелі пры сабе дакумэнтаў і знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Трактар МТЗ, як высветлілася, належаў аднаму з прыбылых, 29-гадоваму жыхару Белгарадскай вобласці.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках