19 траўня 2024, Нядзеля, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сірыйскі генерал: Асад 34 разы загадваў ужываць хімічную зброю

33
Сірыйскі генерал: Асад 34 разы загадваў ужываць хімічную зброю

Генерал сірыйскага войска Захер аль-Сакат адмовіўся выканаць загад дыктатара, а потым збег за мяжу.

Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю брытанскаму выданню The Telegraph.

Захер аль-Сакат адказваў у войску Башара Асада за захоўванне і выкарыстанне хімічнай зброі. Загад аб яе выкарыстанні паступіў асабіста ад дыктатара тройчы. Генерал распавёў, якім чынам яму ўдалося адмовіцца ад яе выканання - атрутныя рэчывы ў кантэйнерах былі замененыя бясшкоднай хлёркай. Спачатку гэтая штука спрацоўвала. «Яны былі абсалютна ўпэўненыя, што гэта былі атрутныя рэчывы, - сказаў Захер аль-Сакат. - Такім чынам, удалося выратаваць сотні жыццяў».

Пасля таго, як загад аб выкарыстанні хімічнай зброі быў аддадзены ў трэці раз - гэта адбылося ў студзені 2013 года - у дачыненні да генерала з'явіліся падазрэнні, звязаныя з адсутнасцю ахвяр у выніку нападаў, якія праходзілі пад ягоным кіраўніцтвам. Тады Захер аль-Сакат наважыў збегчы ў Іарданію. Гэта атрымалася здзейсніць вясной. З тых часоў генерал знаходзіцца на тэрыторыі гэтай арабскай краіны.

Захер аль-Сакат сцвярджае, што Башар Асад ухіляецца ад выканання ўмоваў расейска-амерыканскага пагаднення аб знішчэнні сірыйскай хімічнай зброі. Яе перапраўляюць бліжэйшым хаўруснікам дыктатара - «Хізбаллах», а таксама ў Лібан ды Іран.

«Хімічная зброя ўжо была выкарыстаная ў Сірыі 34 разы, а не 14, як вынікае са звестак замежных разведак», - кажа ён. Генерал паведаміў, што ў такіх нападах выкарыстоўваліся розныя атрутныя рэчывы ў розных канцэнтрацыях. Гэтым тлумачыцца значная розніца ў колькасці пацярпелых, а часам і поўная іх адсутнасць.

Нагадаем, кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў і дзяржсакратар ЗША Джон Кэры 14 верасня ў Жэневе ўзгаднілі парадак вывазу хімзброі з Сірыі або яе знішчэння да сярэдзіны 2014 года. Ён мяркуе, што Арганізацыя забароны хімічнай зброі (АЗХЗ) выпрацуе адпаведны план, для рэалізацыі якога будзе прынятая рэзалюцыя РБ ААН.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках