5 траўня 2024, Нядзеля, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вяртанне харчразвёрсткі

60
Вяртанне харчразвёрсткі

З-за невысокага ўраджаю калгасы хаваюць збожжа ад вачэй дзяржавы.

Услед за феерычнай навіной аб тым, што бульба з пачатку гэтага года падаражэла на 164%, з Менскай вобласці прыйшло яшчэ адно паведамленне, якое ярка характарызуе стан спраў у сельскай гаспадарцы. Зерне, якое засталася пасля ўборачнай кампаніі ў СВК і ААТ, або, кажучы больш звыкла, калгасах, хаваюць ад вачэй кіраўніцтва раёна, піша «Салiдарнасць».

У чэрвені Мінсельгасхарч традыцыйна ўстанавіў гранічныя максімальныя кошты на новы ўраджай. У ходзе ўборачнай збожжа скуплялася дзяржавай фактычна па сабекошце. Дзяржава атрымала танны хлеб, што не перашкодзіла ёй узняць кошты для канчатковых пакупнікоў.

Зрэшты, у Мінсельгасхарчы прама сказалі, што ўстаноўленыя для дзяржзакупак кошты неабходныя для «частковай кампенсацыі» затрачаных калгасамі рэсурсаў для ўборачнай.

У папярэднія гады ў сельгаспрадпрыемстваў пасля задавальнення дзяржзакупак заставаліся лішкі, прадаўшы якія ў Расею, яны маглі разлічыцца па пазыках. У гэтым жа годзе з-за невысокага ўраджаю, абумоўленага ўмовамі надвор'я, сітуацыя ў калгасах невясёлая. Дзяржава забрала ўсё. Калі трымаеш у вёсцы курэй і захочаш купіць у калгасе збожжа - табе яго не прададуць, таму што яго няма. А за набытую ў лізінг тэхніку сельгаспрадпрыемствам трэба неяк разлічвацца.

У калгасаў, у якіх нешта засталося, ёсць толькі адно выйсце: хаваць хлеб і чакаць, калі кошты на яго вырастуць. Пакінуты ў наяўнасці ўраджай вязуць на самыя аддаленыя зернесховішчы ў надзеі, што камісія з райвыканкама туды не дабярэцца.

- Як пры Сталіне, - кажуць сваякі, успамінаючы харчразвёрстку.

Цяперашняя гісторыя ўражвае, калі ўспомніць, што сельская гаспадарка ў нас сядзіць на датацыях. Гэта значыць работнікі вёскі павінны быць удзячныя ўладам. У рэальнасці, як мінімум, у дадзеным выпадку, любоўю і не пахне.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках