5 траўня 2024, Нядзеля, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салігорскі «Шахцёр»: Задача - выжыць

6
Салігорскі «Шахцёр»: Задача - выжыць

Сітуацыя з фінансамі ў клубе сумная.

4-га верасня матчам «Нёмана» і «Металурга» стартуе новы сезон чэмпіянату Беларусі па хакеі, піша «Прессбол».

6-га пачнуць барацьбу астатнія ўдзельнікі экстралігі. Настаўнік «Шахцёра» Андрэй Гусаў ацаніў падрыхтоўчы перыяд і распавёў пра задачы каманды:

- У спартыўным плане па выніках міжсезоння хваліцца няма чым: склад пакінулі 8 хакеістаў асновы, у тым ліку ўсе гульнеўтваральныя крайнія форварды, зборы праводзілі бязвыезна ў Салігорску. Селекцыя прайшла «ніяк»: шэрагі ў асноўным папаўнялі хлопцы, якія самі прасіліся ў каманду. Па выніках прагляду кагосьці пакінулі , з кімсьці развіталіся. З'явілася вялікая група моладзі з «фарма».

У выніку мэтаў ніякіх, задача - выжыць. Прычым як у турнірным, так і ў літаральным сэнсах.

Сітуацыя сапраўды вельмі сур'ёзная. У каманды адбылася сустрэча з кіраўніком «Беларуськалію», які па-чалавечы папрасіў пацярпець да кастрычніка. Зразумела: апошнія падзеі вакол прадпрыемства...

Што ж, будзем цярпець, удзячны хлопцам, што з разуменнем ставяцца да сітуацыі. Хоць, шчыра кажучы, не ўяўляю, за кошт чаго нам зараз адпраўляцца на выезды: грошай няма ні на гасцініцы, ні на харчаванне. Заробкаў за ліпень-жнівень няма.

Увогуле, мы зноў у сітуацыі паміж молатам і кавадлам, якая з лета не тое што не палепшылася, а наадварот пагоршылася. Будзем рабіць сваю працу, матывуючы толькі бітвай за імя і гонар клуба. Але калі пытанні не вырашацца да лістападаўскай паўзы, наступствы могуць быць не проста сумныя, а катастрафічныя, канец чэмпіянату будзем назіраць з трыбун.

На гэтым фоне зазіраць у вясну, варожачы пра наша выніковае месца, пагадзіцеся, наіўна. Упэўнены толькі ў тым, што тры каманды - «Нёман», «Юнацтва» і «Гомель» - адарвуцца ад усіх ачкоў на сто. Астатнія, і мы ў іх ліку, будуць змагацца за месцы з 4-га па 10-е. У роўнай барацьбе, таму што ніжэй гэтай тройкі ўсе цяпер прыкладна на адным узроўні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках