5 траўня 2024, Нядзеля, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Легендарны Джо Кокер прадставіў у Менску свой новы альбом

8

3 верасня ў Менску выступіў вядомы сваім унікальным голасам і страсным выкананнем Джо Кокер.

Ён прывёз у беларускую сталіцу новы альбом Fire It Up, піша БелаПАН.

Альбом уключае класічныя соўл-запісы, моцныя балады, энергічныя трэкі - усё ў адным.

«Пісаць альбом гэта як пісаць карціну, - кажа Кокер. - У нас тут 12 песень, і яны ўсе, як розныя колеры - я не люблю, калі ўсё ў адным тоне».

У рамках свайго апошняга сусветнага турнэ Джо Кокер выступаў з аншлагамі па ўсёй Еўропе, на Блізкім Усходзе і ўпершыню ў Лацінскай Амерыцы. Новы еўрапейскі тур дасць прыхільнікам магчымасць упершыню пачуць выкананне Джо Кокерам песень з альбома Fire It Up, а таксама You Can Leave Your Hat On, Unchain My Heart і Up Where We Belong, якія сталі класікай.

Пасля больш чым сарака гадоў у музыцы Джо Кокер працягвае заставацца адным з самых паспяховых і папулярных сусветных выканаўцаў. Многія з яго 22 студыйных альбомаў атрымалі плацінавы статус, ён сам быў ганараваны ўзнагарод Грэмі, Залатых Глобусаў, Оскара, атрымаў тытул кавалера Ордэна Брытанскай Імперыі.

Легендарны Джо Кокер прадставіў у Менску свой новы альбом. Фота: БелаПАН
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках