Легендарныя Limp Bizkit дадуць канцэрт у Менску
5- 5.09.2013, 12:41
- 10,413
Вядомая амерыканская numetal каманда Limp Bizkit зноў можа наведаць з канцэртам Менск.
Па наяўнай інфармацыі, у канцы года гурт у рамках тура выступіць у Расеі, Беларусі і Украіне, піша ultra-music.com.
Як паведамляе расейскі фан-сайт Limp Bizkit са спасылкай на Карпарацыю PMI (буйны расейскі медыя-холдынг і арганізатар мерапрыемстваў), амерыканцы сыграюць канцэрт у Менску 2 снежня. Месца правядзення выступлення ўдакладняецца.
У мінулы раз гурт выступаў у Менску ў Палацы спорту 5 кастрычніка 2010 года.