2 траўня 2024, Чацвер, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На заступніка Баўмгертнера завялі справу ў Расеі

23
На заступніка Баўмгертнера завялі справу ў Расеі

Федэральная антыманапольная служба (ФАС) Расеі ўзбудзіла справу супраць губернатара Пермскага краю Віктара Басаргіна.

Высокапастаўленага чыноўніка падазраюць у парушэнні правілаў канкурэнцыі. Справа ўзбуджаная па прыкметах парушэння губернатарам шэрагу артыкулаў федэральнага закона «Аб абароне канкурэнцыі», паведамляе БелаПАН.

У ходзе разгляду справы ФАС Расеі праверыць выкананне антыманапольнага заканадаўства пры рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве новага аэравакзальнага комплексу міжнароднага аэрапорта «Перм» («Вялікае Савіна»).

Паводле інфармацыі антыманапольнага ведамства, 20 снежня 2012 года губернатар Пермскага краю Віктар Басаргін даручыў ГКУП «Пермскія авіялініі» правесці адбор патэнцыйных інвестараў для будаўніцтва новага аэравакзальнага комплексу міжнароднага аэрапорта «Перм» («Вялікае Савіна»). Па выніках праведзенай працы ўраду Пермскага краю ў якасці магчымага інвестара было рэкамендаванае ААТ «Кальцова-Інвест». 25 красавіка 2013 года паміж Пермскім краем, ААТ «Міжнародны аэрапорт «Перм» (былым ГКУП «Пермскія авіялініі») і ААТ «Кальцова-Інвест» быў падпісаны інвестыцыйны мемарандум.

«Камісіі ФАС Расеі па разглядзе справы аб парушэнні антыманапольнага заканадаўства трэба будзе даць ацэнку правамернасці дзеянняў органаў дзяржаўнай улады Пермскага краю па распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю і праверыць дзейнасць бакоў інвестыцыйнага мемарандума на прадмет адпаведнасці нормам антыманапольнага заканадаўства», - заявіў намеснік кіраўніка ФАС Расеі Аляксандр Кінеў.

Пасля арышту ў Менску генеральнага дырэктара ААТ «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгертнера губернатар Басаргін у сваім блогу выказаўся ў абарону сядзельца СІЗА КДБ.

«За больш чым год працы ў кантакце з Уладзіславам Артуравічам я не меў падстаў для нараканняў ў яго адрас, - паведаміў чыноўнік. - Ён заўсёды дзейнічаў у інтарэсах прадпрыемства, якое ўзначальвае, улічваючы інтарэсы жыхароў Бярэзнікаў і Салікамска, а таксама неабходнасць удзелу ў развіцці эканомікі Пермскага краю ў цэлым і рэалізацыі на яго тэрыторыі сацыяльных праектаў».

Пра сітуацыю, у якой апынуўся Баўмгертнер, чыноўнік сказаў, што яна «аддае нейкім сярэднявеччам». Таксама ён паведаміў, што звярнуўся за дадатковай дапамогай ва ўрад Расейскай Федэрацыі, накіраваў тэлеграму міністру замежных спраў Сяргею Лаўрову з просьбай аб актывізацыі мер, якія прымаюцца МЗС Расеі, па абароне правоў Баўмгертнера.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках