26 красавiка 2024, Пятніца, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Ярашук: Указ аб пенсіях - удар па іміджы ўладаў

53
Аляксандр Ярашук: Указ аб пенсіях - удар па іміджы ўладаў

Улады спрабуюць прымітыўным чынам вырашыць фінансавыя праблемы краіны.

Такім чынам старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) пракаментаваў сайту charter97.org указ Лукашэнкі аб працоўных пенсіях.

«Цалкам відавочна, у сувязі з чым было прынятае такое рашэнне. Першая прычына - гэта праблемы з эканамічным становішчам краіны, з бюджэтам і фармаваннем пенсійнага фонду. І гэты ўказ накіраваны на тое, каб часткова разгрузіць і бюджэт, і пенсійны фонд. Другая прычына вынікае са зместу той сацыяльнай палітыкі, якая ажыццяўляецца ў Беларусі. Яе сутнасць заключаецца ў тым, што дзяржава мае спецыфічнае і часткова савецкае ўяўленне пра тое, што такое занятасць, рынак працы і правы чалавека. Беларускія ўлады спрабуюць прымітыўным чынам вырашыць фінансава-палітычныя пытанні », - адзначыў прафсаюзны лідар.

Ён падкрэсліў, што гэтым указам улада нанесла моцны ўдар па свайму іміджу, так як доўгі час ствараўся вобраз Беларусі як сацыяльна-арыентаванай дзяржавы.

«У Беларусі пенсійная рэформа так і не адбылася. Сённяшняя пенсійная сістэма ўяўляе сабой савецкую, то ёсць салідарную. Але нават пры такой сістэме чалавеку дастаткова прапрацаваць пяць гадоў для атрымання пенсіі. За гэты час ён выплачвае ў фонд сацыяльнай абароны дастатковую колькасць грошай», - лічыць старшыня БКДП.

Ён дадаў, што падобныя дзеянні ўладаў закранаюць інтарэсы дзесяткаў тысяч людзей, якіх, наадварот, усяляк трэба абараняць.

«Мы ведаем, што ёсць адпаведныя групы насельніцтва, скажам, шматдзетныя маці, якія фізічна не могуць выпрацаваць гэтыя 10 гадоў. Тым не менш, улада, якая абвясціла сябе народнай, паднесла людзям чарговы «падарунак», - заявіў Аляксандр Ярашук.

Нагадаем, згодна з указам Лукашэнкі N389 ад 3 верасня 2013 года працоўная пенсія будзе налічвацца толькі тым беларусам, хто плаціў кнёскі ў ФСАН больш за 10 гадоў.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках