7 траўня 2024, aўторак, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі жанчына з дзіцем кінулася з моста ў Сож

100
У Гомелі жанчына з дзіцем кінулася з моста ў Сож

У Гомелі двое мінакоў дасталі з вады жанчыну з дзіцем, якія на іх вачах скокнулі з моста ў раку Сож.

Пра гэта БелТА паведамілі ў Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на вадзе(БРТВВ).

Паводле аператыўнай інфармацыі, інцыдэнт адбыўся пад 18.00. Са слоў відавочцаў, якія патэлефанавалі ў экстранныя службы, з аўтамабільнага моста ў раку скокнулі маладая жанчына з дзяўчынкай меркавана 7-8 гадоў. Двое мужчын, якія сталі сведкамі таго, што здарылася, кінуліся ў ваду. Відавочцы тым часам паведамілі аб тым, што адбываецца ў міліцыю і службу выратавання, адкуль інфармацыя паступіла ў БРТВВ.

Адразу ж да месца здарэння быў накіраваны выратавальны катэр. У момант прыбыцця БРТВВ жанчына з дзіцем ўжо былі вынятыя з вады і знаходзіліся на апоры моста. Разам з маладзёнамі, якія дапамаглі, усіх даставілі на бераг. Брыгада хуткай дапамогі шпіталізавала жанчыну і дзіця.

Цяпер высвятляюцца абставіны і прычына гэтага надзвычайнага здарэння.

Напісаць каментар 100

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках