На футбол на загад
12- 7.09.2013, 11:07
- 14,517
Барысаўскія школы абавязалі даць на матч Беларусь-Кыргызстан не менш за сто чалавек.
Аб гэтым карэспандэнту Goals.by паведаміла настаўніца адной са школ.
- На кожную школу прыйшоў план - даць на матч не менш за сто чалавек. Што рабіць? Давялося выконваць, бо прэміі пазбаўляцца не хочацца, - расказвае настаўніца.
Настаўнік іншай школы адзначае, што хлопцы прыйшлі на футбол з ўласнага жадання.
- Наведванне гэтай гульні-мерапрыемства, запланаванае вашай школай?
- Кіраўніцтва аддзела адукацыі прапанавала школам прывесці хлопцаў на матч. Мы пайшлі ім на сустрэчу. Хлопцаў ніхто не прымушаў сюды ісці. Але ўсім школьнікам тут падабаецца.
- Месцы на сектарах спецыяльна адведзеныя для пэўных школ?
Вядома, каб не было панікі і вэрхалу, гарадскі аддзел адукацыі ўсё прадугледзеў. Кожнай школе адведзеныя пэўныя месцы. Сістэма павінна прысутнічаць. Вядома ж, з групай абавязаны знаходзіцца настаўнік. Ці мала што? - зазначыла настаўніца.
Матч скончыўся з лікам 3:1 на карысць Беларусі.
Фота: Goals.by