7 траўня 2024, aўторак, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тозік распавёў аб новым казіно ў Менску

43
Тозік распавёў аб новым казіно ў Менску

Гатэль «Пекін» у парку 40-годдзя Кастрычніка адкрыюць у сакавіку 2014 года, і ў яго складзе будзе казіно.

Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік пасля сустрэчы з кіраўніцтвам кітайскай кампаніі BUCC, якая будуе ў Менску гатэль «Пекін».

«На сустрэчы бакі з задавальненнем адзначылі высокія тэмпы будаўніцтва гатэльнага комплексу, які, як плануецца, адкрыецца ўжо ў сакавіку наступнага года, - паведамляе прэс-служба Саўміна. - Гасцям комплексу будуць прапанаваныя не толькі камфортныя нумары для пражывання і высокі ўзровень сэрвісу ў гатэлі, але і паслугі некалькіх рэстарацый, у тым ліку рэстарацыі кітайскай кухні, казіно і SPA-цэнтра».

Нагадаем, нягледзячы на пратэсты грамадскасці, гатэль «Пекін» пачалі будаваць два гады таму ў Парку 40-годдзя Кастрычніка ў Менску.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках