7 траўня 2024, aўторак, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры абмяркоўвае сітуацыю ў Сірыі з кіраўнікамі МЗС краін ЕЗ

2
Джон Кэры абмяркоўвае сітуацыю ў Сірыі з кіраўнікамі МЗС краін ЕЗ

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры прыбыў у Вільню.

У суботу, 7 верасня, у Вільні дзяржсакратар ЗША Джон Кэры сустракаецца з міністрамі замежных спраў краін ЕЗ, каб пераканаць іх падтрымаць правядзенне вайсковай аперацыі супраць рэжыму прэзідэнта Сірыі Башара Асада, піша korrespondent.net.

Нагадаем, камітэт замежных спраў сэната ЗША прыняў праект рэзалюцыі, якая ўхваляе вайсковую аперацыю ў Сірыі ў адказ на хімічную атаку ў прадмесці Дамаска.

План прэзідэнта Барака Абамы падтрымалі 10 чальцоў камітэта, сем прагаласавалі супраць, і адзін устрымаўся. Цяпер праект рэзалюцыі паступіць на галасаванне ўсяго сэната, якое, як чакаецца, адбудзецца на наступным тыдні.

У жніўні шэраг СМІ паведаміў аб маштабным ўжыванні сіламі сірыйскага ўрада хімічнай зброі ў ваколіцах Дамаска. Ахвярамі атакі сталі, паводле папярэдніх звестак, больш за 600 чалавек. Кааліцыя нацыянальнай апазіцыі Сірыі сцвярджае, што колькасць ахвяр магла дасягнуць 1,3 тысячы чалавек. Улады і вайсковае камандаванне Сірыі, у сваю чаргу, адмаўляюць гэтую інфармацыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках