7 траўня 2024, aўторак, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Керымаў прадаў акцыі «Уралкалія»?

154
Керымаў прадаў акцыі «Уралкалія»?

Паведамляецца, акцыі маглі быць прададзеныя невядомаму банкіру з Пецярбурга.

«Вельмі сур'ёзная крыніца мне паведаміла сёння ўвечары, што спадар Сулейман Керымаў ў пятніцу 6 верасень прадаў вялікі пакет акцый (калі не ўсе свае акцыі) у кампаніі «Уралкалій» нейкаму банкіру К.(Коган?) з Пецярбурга», - напісаў учора ў сваім блогу на Facebook кіраўнік маскоўскай калегіі адвакатаў «Аляксандр Дабравінскі і партнёры» Аляксандр Дабравінскі, паведамляе РБК daily.

«Угода укладалася да поўнага задавальнення абодвух бакоў. Цяжка паверыць, вядома, але ўжо занадта дакладны інфармацыйны рэсурс, які ніколі не падводзіў. Цікава, пацвердзяць або зняпраўдзяць бакі гэтую угоду да адкрыцця біржы ў панядзелак? І як адрэагуе біржа і рынак на новага ўладальніка?» - дадаў адвакат.

Менск абвясціў саўладальніка «Уралкалія» Сулеймана Керымава ў вышук. 26 жніўня ў Менску праз падазрэнні ў злоўжыванні ўладай быў затрыманы гендырэктар «Уралкалія» Уладзіслаў Баўмгэртнэр, яшчэ чатыры топ-мэнэджары Беларускай калійнай кампаніі былі абвешчаныя ў вышук. Гаворка ідзе аб чальцах назіральнай рады БКК Алегу Пятровым, першым намесніку генеральнага дырэктара Кастусю Саладоўнікаву, намесніку генеральнага дырэктара па фінансах Ігару Еўстратаву, начальніку фрахтавага аддзела Дзмітрыю Самойлаву і іншых асобах.

Уладзіславу Баўмгэртнэру пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Інтэрпол пацвердзіў выдачу міжнароднага ордэра на арышт топ-мэнэджараў БКК.

Фота: Коммерсант

Напісаць каментар 154

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках