7 траўня 2024, aўторак, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні п'яны скраў мікрааўтобус і справакаваў ДТЗ

10

Жыхар Гародні скраў мікрааўтобус Mercedes Sprinter. На Індурскай шашы ён не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з Volkswagen Golf.

Аб здарэнні паведамляе «АўтаГродна». У 19:20 абодва рухаліся па вуліцы ў бок кальца «Славінскага». Як паведамілі сведкі, хуткасць мікрааўтобуса была дастаткова высокай.

На пад'ездзе да кальца кіроўца Mercedes не справіўся з кіраваннем і правай часткай пярэдняга бампера урэзаўся ў спадарожную легкавушку, за рулём якой знаходзілася дзяўчына.

У выніку ўдару Golf выскачыў праз бардзюр на правую абочыну і ўрэзаўся ў слуп, а Sprinter рэзка сышоў налева, перасёк падвойную суцэльную лінію разметкі і дзве сустрэчныя паласы, пасля чаго выскачыў на тратуар, зламаў бярозу, праехаў яшчэ некалькі метраў па траўніку, разгарнуўся і толькі потым спыніўся.

Як паведамляе Onliner.by, за рулём Mercedes знаходзіўся хлопец у стане алкагольнага ап'янення. Ён адпачываў на лецешчы з сябрамі, выкраў у іх ключы ад мікрааўтобуса і цішком скіраваўся ў горад. Супрацоўнікі ДАІ павезлі яго на агляд.

Дзяўчына моцна не пацярпела, але праз некаторы час пасля ДТЗ страціла прытомнасць. Неўзабаве прыйшла ў сябе, аднак медыкі вырашылі абследаваць яе ў шпіталі.

Фото: autogordno.by
Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках