7 траўня 2024, aўторак, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Варшавы адзначылі гадавіну перамогі пад Оршай

9

8 верасня ў польскай сталіцы адбылося святочнае шэсце.

Пра гэта сайту charter97.org распавёў кіраўнік «Беларускай нацыянальнай памяці» Анатоль Міхнавец.

У нядзелю дзясяткі беларусаў прайшлі праз цэнтр Варшавы ад помніка Шарлю дэ Голю, дзе Анатоль Міхнавец выступіў з святочнай прамовай, да памятнай дошкі ў гонар генерала Станіслава Булак-Балаховіча. Шэсце праходзіла пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі.

У Варшаве шэсце 8 верасня праходзіць паводле ініцыятывы «Беларускай нацыянальнай памяці» з 2006 года.

Нагадаем, 499 гадоў таму, 8 верасня 1514 года, войскі Вялікага Княства Літоўскага разграмілі армію Маскоўскай дзяржавы, што была большая амаль у тры разы.

Перамога ў Аршанскай бітве сарвала планы першага геапалітычнага падзелу Усходняй Еўропы, якія будавалі маскоўскі цар і імператар Святой Рымскай імперыі. Паводле іх Вялікае княства Літоўскае павінна было спыніць сваё існаванне ў якасці незалежнай дзяржавы, а яго землі - адысці да Масквы.

У бітве пад Оршай наша краіна адстаяла сваю незалежнасць.

Фото: БНП
Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках