7 траўня 2024, aўторак, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны: назіральнікі, не дайце скрасці галасы

27
Навальны: назіральнікі, не дайце скрасці галасы

Паводле некаторых звестак экзіт-полаў, Аляксей Навальны набраў на выбарах мэра Масквы 35,6%, а Сяргей Сабянін - 46,0%.

У Маскве ў нядзелю а 20:00 зачыніліся для выбаршчыкаў ўсе 3,5 тысячы участкаў, на якіх было арганізаванае галасаванне па выбарах мэра горада. Адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў у Маскве стала магчымай публікацыя экзіт-полаў, піша NEWSru.com.

Першым гэта зрабіў канал ТВЦ, абвясціўшы ў эфіры, што Сяргей Сабянін набраў 56 % галасоў апытаных, Аляксей Навальны - 29%. У штаба Навальнага дадзеныя адрозніваюцца прынцыпова. Сабянін набірае 46,0 %, Навальный - 35,6 %. «Назіральнікі, цяпер надзея на вас. Не дайце скрасці галасы», - заклікаў Навальны, для якога такі вынік азначае выхад у другі тур.

Адзіных вынікаў экзіт-полаў няма, дадзеныя апытанняў адрозніваюцца ў залежнасці ад кампаніі, якая праводзіла апытанне. Да таго ж значная колькасць выбаршчыкаў звычайна адмаўляюцца прызнавацца, каму аддалі свой голас. Першыя афіцыйныя дадзеныя ад Масдзяржвыбаркама абвесцяць блізу 22:00.

Пасля закрыцця участкаў чальцы ўчастковых выбарчых камісій прыступілі да падліку галасоў. На 1035 участках галасаванне было арганізаванае з дапамогай КАВБаў, таму на іх чальцы камісій толькі зацвердзяць пратаколы аб выніках галасавання. Пры гэтым у дзевяці тэрытарыяльных камісіях (арганізаваны па раёнах) правядуць кантрольны пералік галасоў, перадае "Інтэрфакс".

Паводле звестак МГВК, на 18:00 яўка на выбарах склала 26,46%.

Да выбараў было надрукавана 2,26 млн бюлетэняў пры выкарыстанні КАВБаў і 4,93 млн звычайных бюлетэняў.

Паводле ацэнкі Масгарвыбаркама, а таксама большасці незалежных назіральнікаў, галасаванне прайшло без сур'ёзных парушэнняў.

У Маскве галоўным фаварытам выбараў быў часова выконваючы абавязкі Сяргей Сабянін, і галоўнае пытанне заключаўся ў тым, ці выйдзе ў другі тур галоўны яго апанент, апазіцыянер Аляксей Навальны, які правёў выбарчую кампанію на дробныя ахвяраванні, сабраныя ў насельніцтва.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках