7 траўня 2024, aўторак, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія валейбалісткі выйшлі ў 1/8 фіналу ЧЕ

1
Беларускія валейбалісткі выйшлі ў 1/8 фіналу ЧЕ

Валейбалісткі зборнай Беларусі выйшлі ў 1/8 фіналу чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у Германіі і Швейцарыі.

У заключным матчы папярэдняга этапа спаборніцтваў групы С, якая знаходзіцца ў нямецкім Дрэздэне, беларускія валейбалісткі па ўсіх пунктах саступілі зборнай Харватыі - 0:3 (19:25, 10:25, 19:25). У папярэдняй сустрэчы беларускі выйгралі ў каманды Азербайджана з лікам 3:1, а ў першай гульні кантынентальнага першынства з такім жа вынікам саступілі зборнай Расеі, паведамляе БелТА.

Выніковае становішча ў групе С: Расея - 9 ачкоў, Харватыя - 6, Беларусь - 3, Азербайджан - 0.

Цяпер падапечным Віктара Ганчарова 10 верасня трэба будзе правесці матч 1/8 фіналу супраць зборнай Турцыі, якая заняла другое месца ў групе А. У іншых паядынках за выхад у чвэрцьфінал згуляюць: Харватыя - Нідэрланды, Чэхія - Францыя, Італія - Польшча.

Расейскія валейбалісткі наўпрост патрапілі ў чвэрцьфінал разам з пераможцамі яшчэ трох папярэдніх квартэтаў камандамі Германіі, Бельгіі і Сербіі.

Чвэрцьфінальныя сустрэчы пройдуць 11 верасня, паўфіналы прызначаныя на 13 верасня, а паядынак за чэмпіёнскі тытул і матч за бронзавыя медалі адбудуцца 14 верасня ў Берліне.

Для беларускіх валейбалістак гэта кантынентальнае першынство з'яўляецца шостым у суверэннай гісторыі. У 1993 і 1995 гадах яны фінішавалі на 8-й пазіцыі, у 1997-м былі 11-мі, у 2007-м занялі 16-е месца, а ў 2009-м апынуліся на 14-м месцы.

На мінулым чэмпіянаце Еўропы, які праходзіў у 2011 годзе ў Італіі і Сербіі, чэмпіёнам стала сербская зборная, якая перамагла ў фінале каманду Германіі з лікам 3:2, бронзавыя медалі заваявалі турэцкія валейбалісткі, якія перамаглі суперніц з Італіі з такім жа вынікам. Беларускі тады не прабіліся ў лік 16 лепшых дружын Старога Свету.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках