7 траўня 2024, aўторак, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мінёру» з Маладзечна пагражае 7 гадоў турмы

5
«Мінёру» з Маладзечна пагражае 7 гадоў турмы

Жыхару Маладзечна, які паведаміў, што ў 10 школах горада закладзеныя выбуховыя прылады, пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

«Дзеянні зламысніка не былі накіраваныя на дэстабілізацыю абстаноўкі ў горадзе і зрыў навучальнага працэсу, а выкліканыя асабістай помстай. Сапраўдныя матывы злачынства будуць устаноўленыя ў ходзе следства», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

«Санкцыя артыкула, па якой у дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа, прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўлення волі», - адзначылі ў МУС.

«Падчас комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што ў затрыманага паўсталі непрыязныя адносіны з мясцовым жыхаром. Пасля, даведаўшыся пра яго пашпартныя дадзеныя, мужчына вырашыў адпомсціць па-буйному. Зарэгістраваў на жыхара Маладзечна, які ні пра што не здагадваўся, электронны «кашалёк», які і паказаў у лістах з пагрозамі выбуху школ і патрабаваннем пералічэння грошаў», - праінфармавалі там.

Па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.340 (Загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы, што пацягнула цяжкія наступствы) Крымінальнага кодэкса Беларусі, затрыманы 30-гадовы рабочы адной з будаўнічых фірмаў Маладзечна, раней не судзімы, удакладнілі ў МУС.

Там нагадалі, што 5 верасня кіраўнікі дзесяці школ Маладзечна атрымалі па пошце лісты з пагрозамі падарваць навучальныя ўстановы, калі на ўказаны электронны рахунак не будуць пералічаныя $10 тыс.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках