28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча панясе велізарныя страты з-за беларускай пошліны на шопінг

43
Польшча панясе велізарныя страты з-за беларускай пошліны на шопінг

Памежным раёнам Польшчы пагражае эканамічны заняпад з-за ўвядзення падатку для беларусаў, якія выязджаюць за мяжу за куплямі.

Люблінскае і Падляшскае ваяводствы могуць моцна страціць у выніку заяваў Аляксандра Лукашэнкі. У пятніцу, падчас наведвання ААТ «Мотавела» ён прапанаваў увесці выязную пошліну для беларусаў, якія выязджаюць за мяжу за куплямі, ў памеры 100 даляраў.

«Нашы людзі сёння, якія нас усё крытыкуюць - бедная, жабрацкая краіна, а да 3 мільярдаў даляраў вывозяць за мяжу ў Еўразвяз і ўвозяць барахло, якое мы таксама выпускаем . Дык вось, я даўно даручыў: аж да таго, што з'яжджаеш за межы краіны за гэтым барахлом, заплаці пошліну», - абурана адзначыў Лукашэнка.

Гэта непасрэдным чынам ударыць па прымежных раёнах Польшчы. Мноства фірмаў заснавана для гандлю з пакупнікамі з Беларусі. Больш за ўсё гэта прыкметна ў прымежных гарадах: у Белай Падлясцы і Цярэспалі. Круглыя суткі на вуліцах можна ўбачыць машыны з беларускімі нумарамі. Нават крама «Бядронка» ў Цярэспалі працуе кругласутачна , піша сайт lublin112.pl (пераклад - charter97.org).

З Белай Падляскі ў Беларусь трапляюць розныя тавары, пачынаючы з электронікі і мэблі, заканчваючы прадуктамі харчавання.

Мясцовы жыхар Андрэй з Цярэспаля ўспамінае часы, калі не было віз і на працягу сутак па галоўнай вуліцы горада ў Беларусь ехалі грузавікі, набітыя рознымі таварамі. Ён таксама згадвае, што на другім баку вуліцы была мясная крама. Тавар адтуль таксама вывозілі на грузавых аўто. З моманту ўвядзення віз і абмежавання на ўезд у Польшчу аб'ёмы гандлю рэзка ўпалі. Зараз, калі Лукашэнка зробіць больш жорсткімі правілы, у многіх фірмаў паўстануць сур'ёзныя праблемы.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках