16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае метро ўвяло праязныя на некалькі паездак

9
Менскае метро ўвяло праязныя на некалькі паездак

Праязны на некалькі паездак уяўляе сабой радыёкартку, тэрмін дзеяння якой - 60 дзён.

Паездкі, якімі папоўнілася картка, трэба выкарыстоўваць на працягу дадзенага перыяду. «Гэта найбольш зручны варыянт аплаты праезду для тых людзей, якія нячаста карыстаюцца паслугамі метро. Да таго ж набыццё такога праязнога выгадна: напрыклад, 50 паездак пры аплаце жэтонамі абыдуцца ў 150 тысяч, пры аплаце новым праязным - у 130,5 тыс. рублёў», - лічаць у Менскім метрапалітэне.

Кошт праязнога на пяць паездак (без уліку закладнога кошту радыёкарткі) складае 14,7 тыс., на дзесяць - 28,5 тыс., на трыццаць - 81,9 тыс., на сорак - 106,8 тыс., на пяцьдзесят - 130,5 тыс., на шэсцьдзесят - 153 тыс, піша БелТА.

У цяперашні час у сталічнай падземцы, акрамя жэтонаў на адну паездку, дзейнічаюць праязныя на аснове магнітных (закладны кошт - 2 тыс.) і радыёкартак (10 тыс.) на 10, 15, 30 дзён. Пры гэтым пасажыр можа вызначыць пачатак тэрміну дзеяння праязнога на аснове радыёкарткі на любы з гэтых перыядаў, на аснове магнітнай карткі - на 10 дзён. У 2014 годзе магнітныя карткі аплаты праезду плануецца вывесці з эксплуатацыі. З 1 красавіка яны больш не будуць прадавацца ў Менскім метрапалітэне.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках