19 траўня 2024, Нядзеля, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэрэна Уільямс вылецела з Australian Open

24
Сэрэна Уільямс вылецела з Australian Open

Сербская тэнісістка Ана Іванавіч у матчы чацвёртага круга турніру Australian Open абыграла першую ракетку свету Сэрэну Уільямс.

Першы сэт сустрэчы Іванавіч саступіла з лікам 4:6, аднак у двух іншых партыях аказалася мацнейшай за Уільямс. Другі і трэці сэт завяршыліся з лікам 6:3 на карысць сербкі, якая займае 14-ы радок у рэйтынгу WTA, паведамляе Lenta.ru.

26-гадовая Ана Іванавіч (на фота) здабыла перамогу над Сэрэнай Уільямс упершыню за сваю больш чым дзесяцігадовую кар'еру ў прафесійным тэнісе.

Не здолела прабіцца ў наступны круг прадстаўніца Расеі Кацярына Макарава, кітайская тэнісістка Лі На абыграла яе з лікам 6:2; 6:0 у двух сэтах.

Фота: William West/AFP

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках