3 траўня 2024, Пятніца, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбольныя фанаты з усёй Еўропы едуць у Кіеў падтрымаць Майдан

43
Футбольныя фанаты з усёй Еўропы едуць у Кіеў падтрымаць Майдан

Стала вядома аб тым, што футбольныя фанаты з усёй Еўропы едуць у Кіеў падтрымаць украінскіх актывістаў.

Гэтую інфармацыю паведаміў сайту censor.net.ua румынскі журналіст Адрыян Флорэ.

Паводле ягоных слоў арганізуюцца шматтысячныя групы футбольных фанатаў з Чэхіі, Славакіі, Румыніі, Расеі, Грэцыі, Нямеччыны, Вугоршчыны ды іншых краін.

«Толькі што атрымаў інфармацыі аб тым, што кіраўнікі фан-сэктараў футбольных клубаў збіраюць фанатаў для падтрымкі братоў украінцаў. Яны кажуць, што ў футболе яны ворагі, але ў бядзе ўсе браты. Пра час прыбыцця нічога не паведамляецца з матываў недапушчэння правакацый», - сказаў у тэлефоннай размове журналіст.

Таксама Адрыян Флёрэ паведамляе, што для многіх фанаў Кіеў з'яўляецца родным горадам, бо дзясяткі тысяч аматараў футбола жылі на тым месцы дзе цяпер стаіць Майдан. Ён кажа пра Еўра-2012.

Нагадаем, пасля дзевятага Народнага веча ў Кіеве мітынгоўцы, сярод якіх былі і радыкальна настроеныя актывісты, пайшлі пікетаваць Вярхоўную Раду, але наткнуліся на сцяну сілавікоў каля стадыёна імя Лабаноўскага. Пачаліся сутыкненні радыкалаў з сілавікамі. Актывісты сталі падпальваць міліцэйскія аўтамабілі. Тыя ў сваю чаргу ўжылі вадамёты і гумовыя кулі. З абодвух бакоў - дзясяткі раненых. ЗША і ЕЗ заклікалі пачаць перамовы з усімі бакамі, каб развязаць праблему палітычнага супрацьстаяння, разгледзець патрабаванні пратэстоўцаў і прадухіліць эскалацыю гвалту. Прэзідэнт Віктар Януковіч зноў прапанаваў правесці «круглы стол» з удзелам апазіцыі.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках