Іван Ахлабысцін: Я - за «Беркут»
210- 24.01.2014, 17:31
- 8,172
Расейскі акцёр Іван Ахлабысцін заявіў, што падтрымлівае дзеянні «Беркута» ў дачыненні да дэманстрантаў.
«Я за Беркут», - напісаў Ахлабысцін у чацвер, 23 студзеня, на сваёй старонцы ў «Твітары».
@s_gusakov Я за Беркут.
— Иван Охлобыстин (@PsykerO1477) 23 января 2014
На выказванні Ахлабысціна ўжо адрэагавалі ў сацыяльных сетках.
Нагадаем, пратэсты супраць зрыву падпісання Пагаднення аб Асацыяцыі з ЕЗ ва Украіне працягваюцца ўжо больш за два месяцы. 22 студзеня адбыліся найбольш сур'ёзныя сутыкненні паміж прыхільнікамі апазіцыі і сілавікамі. На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве пачалася чарговая жорсткая зачыстка дэманстрантаў. Спецназ і ўнутраныя войскі атакавалі барыкады, збудаваныя прысутнымі. Наступ суправаджаўся стрэламі. Сілавікі выйшлі за лінію згарэлых два дні таму аўтобусаў. Людзі спрабуюць уцячы, аднак міліцыянты іх даганялі і збівалі.
У выніку сутыкненняў, як мінімум, трое чалавек забітыя, некалькі сотняў атрымалі раненні. Дваіх дэманстрантаў, сярод якіх - беларус Міхаіл Жызнеўскі, застрэлілі сілавікі. Адзін з пратэстоўцаў зваліўся з каланады і памёр у рэанімацыі.