22 траўня 2024, Серада, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры п'яныя школьніцы ўчынілі дэбош у Наваполацку

23
Тры п'яныя школьніцы ўчынілі дэбош у Наваполацку

Старшакласніцы ішлі дадому, па дарозе, перакульваючы гандлёвыя прылаўкі і скрыні з пяском.

Звычайна «дэманстраваць п'яную ўдаласць», кажучы мовай пратаколаў, ахвота ўзнікае ў падпітых хлопцаў. У Наваполацку ж вызначыліся дзяўчаты-старшакласніцы, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

«Дзяўчаты распівалі спіртное з маладзёнамі, з якімі пазнаёміліся выпадкова, - распавёў начальнік наваполацкай інспекцыі ў справах непаўналетніх Генадзь Булах. - Пад чатыры гадзін раніцы іх затрымалі на вуліцы Маладзёжнай. Дзяўчаты ішлі, перакульваючы на сваім шляху ўсе гандлёвыя прылаўкі і скрыні з пяском, паводзілі сябе вельмі агрэсіўна».

Усе тры старшакласніцы ўжо стаялі на ўліку ў інспекцыі ў справах непаўналетніх, цяпер у іх «спісе заслуг» яшчэ і дробнае хуліганства - менавіта так расцэньваюцца паводзіны дзяўчат згодна з Адміністрацыйным кодэксам. Хлопцаў, якія напаілі старшакласніц, загадзя ведаючы, што ніводнай з іх яшчэ няма васемнаццаці, таксама прыцягнуць да адказнасці за ўцягванне непаўналетніх у антыграмадскія дзеянні.

Дарэчы, у дэбошы хлопцы не ўдзельнічалі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках