21 траўня 2024, aўторак, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юлія Цімашэнка: Не спыняйцеся і ідзіце наперад

12
Юлія Цімашэнка: Не спыняйцеся і ідзіце наперад

Экс-прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка заклікае ўкраінцаў «перазагрузіць усю ўладу».

Пра гэта гаворыцца ў яе звароце, апублікаваным на сайце ВА «Батькивщина».

«Тое, што Мікалай Азараў падаў у адстаўку і была адмененая частка дыктатарскіх законаў, - не з'яўляецца раскаяннем улады або перамогай апазіцыі», - заявіла Юлія Цімашэнка. Яна называе адстаўку «першым рэальным вынікам барацьбы людзей, якія выйшлі на ўсе майданы Украіны і свету і пачалі браць уладу ў свае рукі».

Цімашэнка перасцерагае, што гэтага недастаткова.

«Не спыняйцеся! Ідзіце наперад! Спадзявайцеся толькі на сябе і сваё адзінства! Перамагайце цалкам і канчаткова!» - кажа яна.

Паводле яе слоў, калі цяпер спыніцца, «не атрымаўшы поўнай перамогі, усе ахвяры, якія ўжо прынеслі ўкраінцы ў сваёй самаадданай барацьбе, будуць здраджаныя».

«Вы мерзлі днямі і начамі на Майдане, аддавалі сваё здароўе і жыццё, гублялі сваіх лепшых сыноў не для таго, каб Януковіч змяніў урад Азарава на любы іншы, гэтак жа карумпаваны, і не для таго, каб вам у чарговы раз паабяцалі шчаслівае жыццё са скрываўленых рук», - адзначыла Цімашэнка.

Паводле яе слоў, украінцы «падняліся на барацьбу за іншую - не мафіёзную, не крымінальную, і не алігархічную - Украіну». «Вы падняліся, каб перазагрузіць усю ўладу і вярнуць Украіну сабе. Так зрабіце гэта!», - заклікала яна.

Нагадаем, паведамленне аб адстаўцы прэм'ер-міністра Мікалая Азарава з'явілася ўчора ў момант адкрыцця пасяджэння Вярхоўнай рады Украіны. Адстаўка Азарава была адным з асноўных патрабаванняў апазіцыі, якая пастаянна крытыкавала прэм'ера за прарасейскую пазіцыю. Пакуль незразумела, хто ўзначаліць новы ўрад. Некалькі дзён таму пасаду прэм'ера прэзідэнт Віктар Януковіч прапанаваў апазіцыянеру Арсенію Яцанюку, аднак прыхільнікі Еўрамайдана ўзначальваць кабінет адмовіліся.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках