25 красавiка 2024, Чацвер, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдатура Бяляцкага накіраваная ў Нобелеўскі камітэт

5
Кандыдатура Бяляцкага накіраваная ў Нобелеўскі камітэт

Подпісы за вылучэнне Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру перададзеныя ў Камітэт.

Заява на рэгістрацыю кандыдатуры беларускага праваабаронцы на Нобелеўскую прэмію міру была перададзеная ўчора ў Камітэт. Пад ёй падпісаўся 151 польскі парламентар з урадавай Грамадзянскай платформы (PO) і апазіцыйнай партыі «Закон і справядлівасць» (PiS).

Пра адпраўку ліста з подпісамі членаў Сейма паведаміў адзін з ініцыятараў акцыі Адам Ліпіньскі (PIS). Ён збіраў подпісы дэпутатаў PiS, а дэпутатаў PO - Роберт Тышкевіч, перадае PAP (пераклад - charter97.org).

«Мы спадзяемся, што на гэты раз усё атрымаецца і Бяляцкі атрымае ў гэтым годзе Нобелеўскую прэмію міру. Мы хочам, каб дзейнасць апазіцыі ў Беларусі была ўшанаваная. Бяляцкі з'яўляецца адным з найбольш вядомых яе дзеячаў і сядзіць у турме. Беларуская апазіцыя знаходзіцца ў вельмі цяжкім становішчы. Прэмія ўмацавала б яе дух і адкрыла новыя магчымасці», - сказаў Ліпіньскі.

Нагадаем, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі застаецца ў спісе кандыдатаў на працягу ўсяго тэрміну яго зняволення. Гэта ўжо трэці раз, калі вядомага беларускага праваабаронцу вылучаюць кандыдатам на атрыманне Нобелеўскай прэміі.

24 лістапада 2011 год суд прызнаў кіраўніка «Вясны» вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і прысудзіў да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала наяўнасць у яго рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Суд не ўлічыў, што грошы, якія паступаюць на іх, выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках