Чак Норыс з віншаваннем па-беларуску (Відэа)
6- 3.01.2014, 13:23
- 14,517
Пакуль яшчэ ў паветры лунае атмасфера святаў і набліжаюцца праваслаўныя Каляды, пазнаёмім вас з новымі святочнымі відэа на беларускай мове.
Некалькі дзён таму «Радыё Свабода» падрыхтавала падборку фільмаў на Новы год у беларускім дубляжы, сярод гэтых фільмаў быў і знакаміты «Адзін дома».
Тым часам таварыства «Futubela» за некалькі гадзін да новага года прадставіла на сваёй старонцы ў беларускім шматгалосным дубляжы другую частку «Адзін дома-2: Згублены ў Нью-Йорку».
Чак Норыс павіншаваў беларусаў з Калядамі і Новым годам па-беларуску. Віншаванне падрыхтавала ініцыятыва «Кінаконг», якая таксама займаецца перакладамі вядомых фільмаў і трэйлераў на беларускую мову. На гэты раз яны пераклалі нашумелы ролік, у якім вядомы кінаакцёр Чак Норыс даў свой адказ шпагату Жан-Клода Ван Дама.
У якасці каляднага падарунка Чак чытае вытрымку з «Гамлета». На беларускую мову агучыў ролік Аляксандр Памідораў.
Навагодні фільм-канцэрт «Бывай, Зямля!»/«Снежны завулак 14», аўтарам якога, як і папярэдніх навагодніх шоў тэлеканала «Белсат», з'яўляецца Лявон Вольскі, таксама пасля святочнага эфіру цяпер даступны ў інтэрнэце. Галоўныя дзеючыя асобы - вядомыя ў Беларусі творчыя людзі: <>bГанна Хітрык, Павел Харланчук, Анастасія Шпакоўская, Раман Падаляка, Глеб Лабадзенка і іншыя. Жанр навагодняга шоў на «Белсаце» - асарці ад камедыі да містыкі - фантастыкі. Сюжэт - выкраданне кіраўніка адной краіны на фоне ўварвання іншапланецян.