2 траўня 2024, Чацвер, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі даражэе стацыянарная тэлефонная сувязь

16
У Беларусі даражэе стацыянарная тэлефонная сувязь

Паслугі стацыянарнай тэлефоннай сувязі даражэюць у Беларусі з 1 кастрычніка.

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі ад 19 верасня №66, паведамляе БелТА.

Згодна з дакументам, штомесячная абаненцкая аплата для фізічных асоб за перакладзены на пагадзінную аплату тэлефон павялічана да Br17 650, за не перакладзены - да Br24 950. Рост складае амаль 20%.

Надаванне міжгародняй сувязі без дапамогі тэлефаніста павялічваецца амаль на 10% да Br89,4 за хвіліну, з дапамогай тэлефаніста - да Br134.

Для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў абаненцкая плата за асноўны тэлефон, перакладзены на пачасовую сістэму аплаты гутарак, даражэе больш чым на 17% да Br21 500, за неперакладзеныя - да Br40 700.

Пры гэтым без зменаў засталася плата за паслугі доступу да сеткі Інтэрнэт у пунктах калектыўнага карыстання. Не змянілася і плата за надаванне доступу да мясцовай тэлефоннай сеткі (падлучэнне).

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках