2 траўня 2024, Чацвер, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тралейбусны «калапс» у Менску

8
Тралейбусны «калапс» у Менску

(абноўлена) У Менску быў прыпынены рух 9 тралейбусных і 4 трамвайных маршрутаў праз абрыў кабелю.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў.

«Сёння а 07.43 у выніку абрыву кабелю на электрычнай падстанцыі «Зялёны луг» ў Менску адбылося адключэнне энергазабеспячэння спажыўцоў у раёне вуліц Гамарніка, Лагойскага тракта, Мірашнічэнка, Кальцова, Шырокая, Карбышава, Цікоцкага. Адбылося спыненне грамадскага транспарту: 9 тралейбусных і 4 трамвайных маршрутаў», - распавялі ў МНС.

На месцы здарэння працавалі аварыйныя брыгады РЭС-3 і УП «Менскія кабельныя сеткі». А 9.06 электразабеспячэнне было адноўленае.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках