2 траўня 2024, Чацвер, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ноччу ратавальнікі выцягнулі мужчыну з балота

5
У Менску ноччу ратавальнікі выцягнулі мужчыну з балота

Ноччу ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Менскага гарадскога ўпраўлення МНС паступіла паведамленне, што на тэрыторыі Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу мужчына просіць аб дапамозе.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС а 00-16 паводле знешніх прыкметаў нічога не назіралася.

У выніку правядзення пошукавых мерапрыемстваў ратавальнікамі за 30 метраў ад берага ракі Свіслач на балоцістым участку (аддаленасць ад праезнай часткі 100 метраў, глыбіня - 1,2 метра) быў знойдзены мужчына, які самастойна выбрацца не мог.

А 01-59 работнікамі МНС з выкарыстаннем гідракасцюмаў, выратавальнай вяроўкі і дошкі быў выратаваны грамадзянін 1987 года нараджэння.

Пасля агляду работнікамі брыгады хуткай медыцынскай дапамогі, выратаваны ад шпіталізацыі адмовіўся. У момант здарэння, паводле папярэдніх звестак, знаходзіўся ў нецвярозым стане

Мужчына, вырашыўшы скараціць шлях, пайшоў праз лясны масіў, але, збіўшыся са шляху ў цемры, выйшаў на забалочаны ўчастак. Выбрацца самастойна з яго не змог.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках