2 траўня 2024, Чацвер, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Валадзько: Хочацца прабіцца ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў

2
Максім Валадзько: Хочацца прабіцца ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў

Хаўбек БАТЭ Максім Валадзько пасля перамогі над «Атлетыка» заўважыў, што ў барысаўчан нядрэнныя шанцы выйсці ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю «Прессболу».

- Не сказаць, каб гульня вельмі адрознівалася ад тых, што мы праводзім у чэмпіянаце Беларусі. Галоўнае адрозненне: заўзятары падтрымлівалі нас больш актыўна. Мы ж маглі перамагаць «Атлетык» нават з большым лікам - стварылі шмат момантаў. Але і так добра - зарабілі тры балы.

Пра тое, што траплю ў стартавы склад, зразумеў ужо за пару дзён да гульні. Таму асабліва не хваляваўся. У мяне было некалькі шанцаў забіць, але, на жаль, імі не скарыстаўся.

- Каманда апынулася выдатна падрыхтаваная фізічна…

- Можа, трэнерскі штаб і выводзіў на гэтыя матчы, але спецыяльна, накшталт, нічога асаблівага не рабілі. Адзначу, што сіл сапраўды хапіла на ўвесь матч. Асабліва, калі адчулі, што выглядаем лепш спаборніка. Адразу з'явіўся кураж.

- На якое месца разлічваеце паводле вынікаў групавога этапу?

- Трэцяе месца мы ўжо займалі, у плэй-оф Лігі Еўропы выходзілі - цяпер хочацца прабіцца ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Тым больш пасля матчу з «Атлетыка» шанцы нядрэнныя.

Нагадаем, барысаўскі БАТЭ падолеў гішпанскі «Атлетык» з Більбаа - 2:1 у другім туры групавога этапу Лігі чэмпіёнаў. Матч прайшоў 30 верасня на «Барысаў-Арэне».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках