2 траўня 2024, Чацвер, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Shell змяняе планы распрацоўкі радовішчаў нафты ў Расеі праз санкцыі

Shell змяняе планы распрацоўкі радовішчаў нафты ў Расеі праз санкцыі

Санкцыі супраць РФ паўплывалі на планы англа-галандскай кампаніі Shell у распрацоўцы радовішчаў у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе.

«Мы бачым уплыў санкцый ЕЗ і ЗША, уведзеных у дачыненні да Расеі як на бягучую, так і на планаваную дзейнасць Shell у Расеі, уключаючы планы распрацоўкі радовішчаў бажэнаўскай світы ў ХМАО. Цяпер мы вядзем дыялог з еўрапейскімі дзяржаўнымі органамі і нашымі партнёрамі што да ступені ўплыву гэтых санкцый», - паведамляе прэс-служба Shell, піша ИТАР-ТАСС.

ЗАТ «Ханты-Мансійскі нафтагазавы саюз», сумеснае прадпрыемства «Газпрам нафты» і Shell, у 2014 годзе атрымала права на геалагічнае вывучэнне ўчасткаў Юільскі-4, Юільскі-5 і Паўднёва-Лунгарскі-1 у Ханты-Мансійскай АТ.

Парытэтны СП зоймецца новымі праектамі ў разведцы і распрацоўцы нафтаносных сланцаў на тэрыторыі Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі.

У красавіку 2014 кіраўнік Shell Бэн ван Бердэн паведаміў прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну, што ягоная кампанія мае намер пашыраць свой удзел у праекце «Сахалін-2». У сакавіку 2014 года канцэрн паведамляў, што не плануе змяненняў у працы з расейскімі партнёрамі, нягледзячы на сітуацыю ва Украіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках