2 траўня 2024, Чацвер, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнік міліцыі - 12-гадовай дзяўчынцы: «Ты вінаватая, раз патрабуеш адваката»

64
Супрацоўнік міліцыі - 12-гадовай дзяўчынцы: «Ты вінаватая, раз патрабуеш адваката»

Супрацоунік Маскоускага РАУС Берасця Яўген Буры ўжыў у сваёй працы недапушчальныя дзеянні.

Пра гэта паведаміла ў сваёй скарзе ў Генеральную пракуратуру маці 12-гадовай дзяўчынкі з Берасця А.І.

Першы раз ён прыходзіў дадому, дзе сказаў старэйшай сястры, што хоча пагутарыць з «падазронай, на якую заведзена крымінальная справа», адзін на адзін, піша ПЦ «Вясна».

Калі яна не прызнаецца ў крадзяжы мабільнага тэлефона ў непаўналетняй знаёмай дзяўчынкі або ў тым, што яна яго знайшла, ён яе «зганьбіць на ўсю школу». Што і зрабіў. Ён прыйшоў у школу, калі дзяўчынка была на ўроку і, пагутарыўшы з настаўніцай, забраў яе ў асобны кабінет, дзе ў прысутнасці педагога правёў допыт. Настаўніца не абараніла вучаніцу ад незаконных дзеянняў міліцыянта. Праваахоўнік не дазволіў дзяўчынцы патэлефанаваць сваім блізкім або адвакату, з якім яе маці заключыла дагавор, і дзіця мела візітоўку. Міліцыянт проста заявіў, што яму «цяпер усё зразумела. Ты вінаватая, раз патрабуеш адваката». Дома дзяўчынцы стала дрэнна, яна страціла прытомнасць, прыйшлося выклікаць хуткую.

Маці дзяўчынкі ўпэўненая, што супрацоўнік міліцыі перавысіў свае паўнамоцтвы і ў сваёй скарзе патрабуе распачаць крымінальную справу ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі паводле ч. 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады). А таксама просіць растлумачыць начальніку Маскоўскага РАУС аб недапушчальнасці ў будучыні ў дачыненні да непаўналетніх такіх дзеянняў з боку супрацоўнікаў РАУС.

Праваабаронца Раман Кісляк мяркуе, што такія дзеянні супрацоўніка крымінальнага вышуку недапушчальныя. У наяўнасці парушэння правоў непаўналетняй і гарантый абароны. Трэба правесці грунтоўнае расследаванне, каб у будучыні такія факты не паўтараліся, мяркуе Раман Кісляк.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках