25 красавiка 2024, Чацвер, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захоп закладніцы ў ГЦ «Шчасце» у Менску (Відэа)

106
Захоп закладніцы ў ГЦ «Шчасце» у Менску (Відэа)

(абноўлена а 17:06) Збройнага рабаўніка, які ўзяў у закладніцы касірку абменніка, «абясшкодзілі».

Захопніка закладніцы ў ГЦ «Шчасце» застрэлілі?

1 кастрычніка пад 13:00 мужчына сярэдніх гадоў прабраўся ў пункт абмену валют у ГЦ «Шчасце» і ўзяў у закладнікі касірку.

Пра гэта ў «Твітэры» паведаміў мянчук Раман Пратасевіч.

«Увогуле, у ГЦ «Шчасце» мужчына, як мяркуецца з агнястрэльнай зброяй, узяў у закладніцы дзяўчыну, якая працуе ў абменным пункце», - паведаміў ён.

«На месцы вельмі шмат супрацоўнікаў міліцыі і, як мяркуецца, спецслужбаў», - дадаў ён.

Адзін з работнікаў ГЦ «Шчасце» Сяргей паведаміў у «Твітэры», што напад быў на работніцу абменнага пункта BelSwiss.

«У ГЦ «Шчасце» на абменны пункт BelSwiss банка напаў мужчына, магчыма з агнястрэльнай. Крыкі на ўвесь ГЦ, АМАП ужо тут. Дзяўчыну ў закладнікі ўзяў. Сядзяць унутры пакоя, пакуль без варушэнняў», - напісаў мянчук Сяргей.

«Міліцыя загадала адысці ўсім на 100 метраў ад ГЦ. Блакуюць тэрыторыю, відавочцы бачылі пісталет нападніка», - адзначыў ён.

Праз некаторы час да будынка прыбыў святар, мабыць перамоўнік.

Яшчэ адзін работнік гандлёвага цэнтра паведаміў, што дзяўчына, якую ўзялі ў закладніцы, моцна крычала.

«Працую сам у ГЦ «Шчасце». Адбылося ўсё хутка. Было б усё добра з дзяўчынай, якая там працуе. Крычала моцна, і ёй відавочна было балюча. АМАПу шмат... Штосьці ўсе ў чаканні», - паведаміў карыстальнік YmKa.

На месцы здарэння знаходзілася следча-аператыўная група.

«Напаў на касірку мужчына не малады, як сцвярджалі сведкі, а сярэдніх гадоў. Ён па-ранейшаму знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры. Перамовы з ім вядуць кіраўнікі праваахоўных службаў. Аднак дагэтуль пра патрабаванні захопніка нічога не вядома. Распачатая крымінальная справа паводле факту захопу закладніцы», - паведамілі сайту charter97.org у прэс-службе Следчага камітэта.

Як паведамілі відавочцы, а 16:30 у будынак гандлёвага цэнтра зайшлі медыкі.

«У будынку было блізу 50 чалавек, міліцыя, спецназ, цяпер палова выйшла. Зайшлі медыкі, надзяваючы пальчаткі на хаду», - распавяла charter97.org відавочца.

«Выйшла жанчына-медык і папрасіла ў мінакоў якую-небудзь футболку, магчыма, дзяўчыну збівалі», - дадала сведка.

Пасля перамоваў з прадстаўнікамі міліцыі і Следчага камітэта, рабаўнік адпусціў дзяўчыну, паведамляе сайт СК. У той жа час відавочцы паведамілі сайту charte97.org, што захопнік быў застрэлены супрацоўнікамі міліцыі.

Як пазней растлумачыў журналістам кіраўнік прэс-службы ГУУС Менгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, з мужчынам, якому блізу 30 гадоў, ішлі доўгія перамовы, але яны ні да чаго не прывялі. Ён патрабаваў сустрэчы з каталіцкім святаром, які ўжо прыязджаў у гандлёвы цэнтр. У выніку была праведзеная спецаперацыя, захопнік быў абясшкоджаны. Мужчыну павезлі ў аўтамабілі хуткай дапамогі.

Са слоў праваахоўнікаў, здароўю закладніцы цяпер нішто не пагражае, з ёй працуюць медыкі.

Фота: onliner.by
Напісаць каментар 106

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках