2 траўня 2024, Чацвер, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін абяцае пакуль не абмяжоўваць доступ у інтэрнэт

9
Пуцін абяцае пакуль не абмяжоўваць доступ у інтэрнэт

Прэзідэнт Расеі на пасяджэнні Савета Бяспекі заявіў, што не плануе абмяжоўваць доступ у інтэрнэт і ставіць яго пад кантроль.

«Хацеў бы падкрэсліць, што мы не маем намеру абмяжоўваць доступ у сетку, ставіць яе пад татальны кантроль, абмяжоўваць законныя інтарэсы і магчымасці людзей і грамадскіх арганізацый і бізнэсу ў інфармацыйнай сферы», - цытуе Пуціна карэспандэнт «Газеты.Ru».

Ён таксама адзначыў, што Расея фіксуе пастаянны рост кампутарных нападаў на расейскія інфармрэсурсы.

Акрамя таго, ён пазначыў, што неабходна выпрацаваць комплекс мер у абароне расейскага сегмента інтэрнэту.

«Варта якасна павысіць бяспеку айчынных сетак сувязі і інфармацыйных рэсурсаў, у першую чаргу тых, што выкарыстоўваюць дзяржструктуры. Трэба імкнуцца выключыць незаконнае пранікненне ў іх працу, а таксама ўцечку персанальнай і канфідэнцыйнай інфармацыі», - сказаў прэзідэнт.

Ён таксама ўдакладніў, што сайты з незаконным кантэнтам будуць закрывацца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках