2 траўня 2024, Чацвер, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парады, якія дапамогуць рана ўставаць

4
Парады, якія дапамогуць рана ўставаць

Ранні ўздым раўназначны поспеху ў справах.

Нездарма вядомая прымаўка вучыць, што «хто рана ўстае, таму і Бог дае». Раніца таксама выдатна падыходзіць для духоўнага ўдасканалення, медытацыі і іншых практык самаразвіцця.

Мяркуецца, што толькі 1 з 10 чалавек з'яўляецца сапраўдным знатаком ранняга ўздыму, паводле кіраўніцтва ад The Clock. У той жа час толькі 2 з 10 трапляюць у катэгорыю зацятых паўночнікаў-соў, якія маюць менш за ўсё шанцаў устаць рана. Астатнія 70% людзей могуць пры жаданні працаваць над сабой і стаць раннімі птушка, нават у тым выпадку, калі часам даводзіцца заседжвацца дапазна, паведамляе epochtimes.ru.

Перш за ўсё, трэба сапраўды зразумець, ці патрэбен вам ранні ўздым ці не. Да таго часу, пакуль вы будзеце ставіцца да гэтага несур'ёзна, вам наўрад ці ўдасца прыкласці неабходныя намаганні. Калі вы зразумелі, што без ранняга пад'ёму больш не зможаце прагрэсаваць, скарыстайцеся гэтымі парадамі.

Кладзіцеся своечасова

Сон жыццёва неабходны нашаму арганізму, і з гэтым ніхто спрачацца не збіраецца. Недахоп сну з'яўляецца прычынай атлусцення, сардэчна-сасудзiстых захворванняў і стрэсу. Аднак кожнаму з нас трэба розны час, каб адчуць сябе чалавекам, які выспаўся і адпачыў.

Выходзіць, каб уставаць раней, нам лепш таксама раней класціся. Калі вы нават не чуеце ранішняга будзільніка - значыць, вы не высыпаецеся. Дастатковая колькасць гадзін сну - галоўная ўмова для ранняга ўздыму, асабліва на першапачатковым этапе.

Вам давядзецца адмовіцца ад начных чатаў і праглядаў тэлевізара. Дайце сацыяльным сеткам адпачыць. Занадта яркае святло перад сном таксама перашкаджае заснуць. Перад сном лепш прыняць цёплую ванну, выпіць крыху гарбаты і расслабіцца. Трэба навучыцца казаць «не» ўсякай пасрэднай прычыне, якая захоча скрасці час вашага сну.

Графік

Пастаянства ў гэтай справе адыгрывае адну з вядучых роляў. Так як наш арганізм жыве паводле цыркадных рытмаў, неабходна іх скарэктаваць. І гэта робіцца на рэгулярнай аснове. Арганізм можа перабудавацца, калі зразумее, што гэта - не часовая прыхамаць. Калі ў плыні дня вы адчуваеце дрымотнасць, то лепш абраць 15-40 хвілін і падрамаць, але не ламаць свой графік.

Правільна харчуйцеся

Некаторыя экспэрты перасцерагаюць, што пераяданне на ноч, таксама як і сон на пусты страўнік, можа апынуцца праблематычнай задумай. Калі ваша вячэра трапляе на час перад сном, то не варта есці, як у апошні раз. Каву і алкаголь таксама непажадана ўжываць на ноч.

Сцісніце зубы

Самае цяжкае - гэта вырвацца з абдымкаў Марфея пасля першага званка будзільніка. Нават калі вы выспаліся, спакуса націснуць на кнопку і трохі паляжаць, як правіла, занадта вялікая. Не паддавайцеся на гэты выкрут, бо гэта плод спячага розуму. Гэта не ваша сапраўднае жаданне. Злазце з ложка, падайце з канапы, спаўзайце на падлогу, толькі не заставайцеся ў ложку. Вы заўважыце, што праз хвіліну пасля гэтага ўздым не будзе здавацца чымсьці хваравітым і невыканальным. Калі будзільнік звініць у момант глыбокай фазы сну, гэта будзе больш складана. Але няма нічога немагчымага.

Шануйце новы дзень

Цяжка ўставаць з пачуццём, што сёння цябе чакае шмат сур'ёзных выпрабаванняў або проста вар'яцкі дзень. Такі дзень не хочацца пачынаць. Так думаць - жудасна. Замест гэтага паспрабуйце знайсці перавагі новага дня, акцэнтуйце ўвагу на іх.

Зрабіце будзільнік лепшым

Вы можаце эксперыментаваць са званкамі будзільніка, выбіраючы больш плаўны або рэзкі званок. Пэўныя праграмы для смартфона прапануюць магчымасці ўздыму ў фазе павярхоўнага сну. Вы таксама можаце ператварыць свой тэлевізар у будзільнік, а пульт пакінуць ля яго. Вам прыйдзецца ўстаць, каб адключыць яго.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках