2 траўня 2024, Чацвер, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску стала даражэй ездзіць на таксі

1
У Менску стала даражэй ездзіць на таксі

З 1 кастрычніка кошт праезду ў сталічным таксі павялічыцца ў сярэднім на Br1 тысяч за 1 кіламетр.

Раней тарыф складаў ад Br4,4 да Br4,9 тыс за кіламетр, але з сённяшняга дня ён будзе вагацца ад Br5,5 да Br 5,9 тыс рублёў. Падаражэе і «пасадка», г.зн. абаніраванне і праезд першых трох кіламетраў - ад Br35 да Br40 тыс рублёў, нагадвае БелаПАН.

Павышэнне коштаў звязанае з падаражаннем паліва, а таксама з прывязкай цэн на запчасткі да курсу даляра.

Гэта, дарэчы, ужо не першае падаражанне ў гэтым годзе: 25 студзеня тарыф на таксаматорныя перавозкі пасажыраў павялічыцца на 10%. Да гэтага дня таксісты бралі з пасажыра Br4 тыс за 1 км, А з 25 студзеня сталі браць Br4,4 тыс. Пасля 25 лютага было яшчэ адно падаражанне - тады тарыф падрос да цяперашніх Br4,9 тыс.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках