2 траўня 2024, Чацвер, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ландсбергіс: Пуцін можа святкаваць двайную перамогу

18
Ландсбергіс: Пуцін можа святкаваць двайную перамогу

Еўрапарламентар Габрыэлюс Ландсбергіс не бачыць надзеі на тое, што ўдасца спыніць перадачу Расеі пабудаванага ў Францыі першага вайсковага карабля "Містраль".

Канчатковаму ўдару для спынення гэтай угоды перашкодзілі дыпламатычныя гульні Францыі.

"Першы "Містраль", хутчэй за ўсё, будзе перададзены Расеі і выкарыстаны паводле свайго прызначэння. На жаль. Французы згулялі вельмі хітра, а Пуцін адзначыць двайную перамогу - атрымлівае карабель і захоўвае ўкраінскія тэрыторыі", - сказаў еўрапарламентар, паведамляе ru.DELFI.lt.

Са слоў Ландсбергіса, Літва зрабіла ўсё, што магла, каб спыніць угоду, і ўсё ж літоўцам не ўдалося зламаць французскі прагматызм.

Еўрапарламент прапаноўваў выкупіць "Містраль" у Францыі і такім чынам развязаць гэтае складанае пытанне. Аднак, падобна, гэтага не будзе.

Расейскае выданне The Moscow Times піша, што ўгода ў продажы "Містралю" адбудзецца 4 лістапада.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках