2 траўня 2024, Чацвер, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Караджыч сказаў, што «нічога не ведаў» пра разню ў Срэбраніцы

3
Караджыч сказаў, што «нічога не ведаў» пра разню ў Срэбраніцы

Лідар баснійскіх сербаў выступіў з апошнім словам у Гаагскім трыбунале што да былой Югаславіі.

Радаван Караджыч заявіў, што бярэ на сябе «маральную адказнасць» за злачынствы, учыненыя яго прыхільнікамі падчас вайны ў Босніі.

Пры гэтым былы лідар баснійскіх сербаў дадаў, што асабіста ён не аддаваў ніякіх загадаў аб забойствах, паведамляе bbcrussian.com.

Сярод выстаўленых Караджычу 11 абвінавачванняў - генацыд, ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці, уключна з забойствам больш за сем з паловай тысяч мусульман у Срэбраніцы ў 1995 годзе.

На працягу многіх гадоў Радаван Караджыч хаваўся ад правасуддзя. Ён быў арыштаваны ў 2008 годзе і затым паўстаў перад судом у Гаазе.

У Гаагскім трыбунале 69-гадовы Караджыч абараняе сябе сам. На заключны выступ яму, як і абвінавачванню, адведзена 10 гадзін.

Вядома, што яго апошняе слова займае больш за 800 старонак тэксту. У ім Караджыч сцвярджае, што нічога не ведаў аб разні ў Срэбраніцы.

Чакаецца, што трыбунал вынесе прысуд не раней за наступны год. У выпадку, калі віна Караджыча будзе даказаная, яму пагражае пажыццёвы тэрмін.

Як перадае з Гаагі карэспандэнт Бі-бі-сі Ганна Халіган, Караджыч трымаецца вельмі ўпэўнена і сцвярджае, што браў удзел «у гераічнай барацьбе, абараняючы сербскае насельніцтва».

«Абвінавачванні выстаўленыя супраць усяго сербскага народу. Я ведаю праўду, і пракуроры ведаюць праўду. Яны спрабуюць увесці суд у зман», - сказаў, у прыватнасці, Караджыч.

Раней пракурор Трыбунала ААН што да былой Югаславіі Алан Цігер заявіў, што Радаван Караджыч быў «рухаючай сілай» злачынстваў, учыненых войскам баснійскіх сербаў супраць мусульманаў і харватаў Босніі.

«Палітыка этнічных чыстак цалкам даказаная», - мяркуе Цігер.

Паралельна ў Гаазе праходзіць працэс паводле справы генерала Ратка Младзіча, былога камандуючага войскам баснійскіх сербаў.

Разня ў Срэбраніцы працягвалася на працягу пяці дзён у ліпені 1995 года і разглядаецца, як самае маштабнае ваеннае злачынства на тэрыторыі Еўропы з часоў Другой сусветнай вайны.

Гэта адзіны эпізод вайны на Балканах, які Трыбунал ААН у злачынствах у былой Югаславіі прызнаў генацыдам.

Многія сербы да гэтага часу не згодныя з гэтым.

Генералу Младзічу доўгі час таксама ўдавалася хавацца ад правасуддзя, аднак у 2011 годзе ён быў арыштаваны сербскімі ўладамі і экстрадаваны ў Гаагу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках