2 траўня 2024, Чацвер, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі ўхвалілі закон аб абмежаванні замежнага капіталу ў СМІ

1
У Расеі ўхвалілі закон аб абмежаванні замежнага капіталу ў СМІ

Савет Федэрацыі адобрыў законапраект аб абмежаванні ўдзелу замежнікаў у расейскіх СМІ.

Раней 26 верасня Дзярждума прыняла законапраект аб абмежаванні долі замежнікаў у расейскіх СМІ ў другім і трэцім чытаннях, паведамляе Інтэрфакс.

Папраўкі ўнеслі дэпутат ад ЛДПР Вадзім Дзеньгін, дэпутат ад «Справядлівай Расеі» Уладзімір Парахін і камуніст Дзяніс Вараненкаў, іх падтрымаў намеснік кіраўніка фракцыі «Адзіная Расея» Сяргей Жалязняк.

Згодна з дакументам, замежная дзяржава, міжнародная арганізацыя, замежная юрыдычная асоба і расейская юрыдычная асоба з замежным удзелам, замежны грамадзянін, асоба без грамадзянства, грамадзянін Расеі з грамадзянствам іншай краіны не зможа валодаць 20% і больш статутнага капіталу СМІ. Таксама законапраект прадугледжвае забарону на непрамое валоданне.

Цяпер замежным акцыянерам ужо забаронена валодаць больш за 50% акцый расейскіх тэлеканалаў і радыёстанцый. Калі папраўкі будуць прынятыя, пад іх трапяць больш за палову СМІ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках